Міхал Леан Абуховіч

(Пасля перасылкі з Міхаіл Лявон Абуховіч)

Міхал Леан Абуховіч, у беларускай літаратуры сустракаецца Міхал Лявон Абуховіч (? — 22 кастрычніка 1668) — вялікалітоўскі дыпламат, пісьменнік-мемуарыст.

Міхал Леан Абуховіч
POL COA Jasieńczyk.svg
Герб «Ясеньчык»
3-і Вялікі стражнік літоўскі
1656 — 1668
Папярэднік Уладзіслаў Юрый Халецкі
Пераемнік Баніфацы Тэафіл Пац
Нараджэнне невядома ці 1630[1]
Смерць 22 кастрычніка 1668(1668-10-22)
Род Абуховічы
Бацька Піліп Казімір Абуховіч
Грамадзянства
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік
Ваенная служба
Званне ротмістр, палкоўнік войска ВКЛ

БіяграфіяПравіць

Сын Піліпа Казіміра Абуховіча. Скончыў філасофскі факультэт Віленскай акадэміі. Служыў пры двары караля Яна Казіміра, пасланнік у Маскву (1650, 1653). Удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць шведаў і рускіх. У Берасцейскім ваяводстве трапіў у палон да рускіх. У 1662 годзе ў Смаленску абменены на палонных рускіх. Па вяртанні з палону зноў ваяваў супраць рускіх. Ротмістр, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі і новагародскі, вялікі стражнік літоўскі.

ТворчасцьПравіць

Аўтар двух «Дыярыушаў», якія, апроч фактаў жыцця і палітычнай гісторыі, змяшчаюць замалёўкі побыту — з'яўляюцца каштоўнай гістарычнай крыніцай.

  1. Personal Authority Wikibase of the Czech Republic Праверана 30 красавіка 2021.