Міхаіл Фролавіч Сафонаў
Міхаіл Фролавіч Сафонаў (10 студзеня 1925 — 17 ліпеня 1996) — камандзір аддзялення 374-й асобнай разведвальнай роты, чырвонаармеец. Поўны кавалер ордэна Славы.
Міхаіл Фролавіч Сафонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1925 |
Месца нараджэння | Шастакі, Горацкі раён, Аршанская акруга, БССР |
Дата смерці | 17 ліпеня 1996 (71 год) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 студзеня 1925 года ў вёсцы Шастакі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў.
Да 1 ліпеня 1944 года быў партызанам. З жніўня 1944 года на фронце ў дзеючай арміі.
Разведчык 374-й асобнай разведвальнай роты чырвонаармеец Сафонаў у ноч на 19 верасня 1944 года, знаходзячыся ў групе пошуку ў раёне ракі Нараў, непрыкметна падабраўся да агнявой кропкі, захапіў у палон гітлераўца, які даў каштоўныя звесткі аб варожай абароне. Загадам № 139 па 290-й стралковай дывізіі ад 23 верасня 1944 года чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
З 14 студзеня па 1 лютага 1945 года неаднаразова ўдзельнічаў у разведцы ў раёне горада Лідзбарк-Варміньскі, дзейнічаў знаходліва і мужна, знішчыўшы гранатамі і агнём з аўтамата 12 варожых салдат і афіцэраў, захапіў ручны кулямёт і 10 аўтаматаў. Загадам № 539 па 3-й арміі ад 17 лютага 1945 года чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Камандзір аддзялення той жа дывізіі і арміі 1-га Беларускага фронту чырвонаармеец Сафонаў 30 красавіка 1945 года ў час ліквідацыі групоўкі праціўніка на паўднёвым усходзе ад Берліна уварваўся ў размяшчэнне ворага, з асабістай зброі знішчыў 13 праціўнікаў і разам з іншымі разведчыкамі 9 пехацінцаў захапіў у палон. 19 мая 1945 года камандуючы 3-й арміяй генерал А. В. Гарбатаў падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання чырвонаармейца. М. Ф. Сафонава ордэнам Славы 1-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
У 1948 годзе поўны кавалер ордэна Славы старшына Сафонаў М. Ф. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Магілёве. Працаваў на заводзе «Электрарухавік».
Узнагароды
правіць- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі[1];
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[1];
- ордэн Чырвонай Зоркі[1];
- ордэн «Знак Пашаны»[1];
- Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені[1];
- медалі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006. (руск.)
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Сафонаў Міхаіл Фролавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіцьМихаил Фролович Сафонов на сайце «Героі краіны»
- Сафонаў Міхаіл Фролавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»