Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч

(Пасля перасылкі з М. А. Ельяшэвіч)

Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч (21 жніўня 1908, Мюнхен — 4 студзеня 1996) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1945), прафесар (1948). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч
Дата нараджэння 8 (21) жніўня 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1996(1996-01-04) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Барысавіч Ельяшэвіч[d]
Маці Кацярына Міхайлаўна Філіпчанка[d]
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Alexander Nikolaievich Terenin[d], Yakov Frenkel[d] і Уладзімір Аляксандравіч Фок
Вядомыя вучні Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Нарадзіўся 21 жніўня 1908 года ў Мюнхене ў сям’і студэнтаў з Расійскай імперыі, якія навучаліся ў Германіі. Яго бацькам было ўсяго па дваццаць гадоў. Бацька — Аляксандр Барысавіч Ельяшэвіч[ru] — быў сынам выхадца з Навагрудка, пасля вучобы ў Германіі стаў вядомым эканамістам, выкладаў у Ленінградзе, кіраваў кафедрай. Дзед па бацьку Барыс Акімавіч[ru] выхоўваўся ў традыцыйнай яўрэйскай сям’і, паехаў вучыцца ў Маскву, дзе скончыў Медыцынскі інстытут, стаў ваенным урачом, даслужыўся ў Іркуцку да маёра (вышэйшы чын, даступны ў той час нехрысціянам), быў узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны, Св. Уладзіміра, Св. Станіслава. З чатырох яго сыноў трое — Васіль, Зіновій і Аляксандр — сталі прафесарамі[1].

Маці Кацярына Міхайлаўна Філіпчанка. Бабка па матчынай лініі мела ў дзявоцтве прозвішча Кісцякоўская і даводзілася стрыечанай пляменніцай паэту Андрэю Беламу (сапр. Барыс Бугаеў), сыну расійскага матэматыка і філосафа Мікалая Бугаева (1837—1903)[1].

Стрыечным дзядзькам Міхаіла Ельяшэвіча быў Юрый Аляксандравіч Філіпчанка[ru] (1882—1930), заснавальнік кафедры генетыкі Ленінградскага ўніверсітэта[1].

Меў сястру Алу[ru] (1923—2013), якая стала мастацтвазнаўцам.

Вучоба і кар’ера правіць

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1930). У 1930—1935 і 1954—1956 гг. працаваў і Інстытуце хімічнай фізікі АН СССР, у 1935—1949 гг. ў Дзяржаўным аптычным інстытуце (адначасова вёў педагагічную работу ў ВНУ Ленінграда). У 1946—1951 гг. загадчык кафедры Ленінградскага інстытута дакладнай механікі і оптыкі, у 1952—1954 гг. прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Герцэна. У 1956—1968 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізікі АН БССР (адначасова з 1957 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта). У 1968—1977 гг. загадчык кафедры атамнай і малекулярнай фізікі Белдзяржуніверсітэта (адначасова загадчык лабараторыі нераўнаважных працэсаў Інстытута фізікі АН БССР). У 1977—1983 гг. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1983 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант НДІ прыкладных фізічных праблем Белдзяржуніверсітэта. З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Акадэмічнага навуковага комплексу «Інстытут цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава». З 1995 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гг.

 
Магіла Ельяшэвіча на Усходніх могілках Мінска.

Памёр 4 студзеня 1996 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць правіць

Работы па спектраскапіі, фізіцы плазмы, квантавай фізіцы, гісторыі навукі. Распрацаваў асновы тэорыі ваганняў і вагальных спектраў мнагаатамных малекул. Выканаў шэраг даследаванняў па атамнай спектраскапіі, спектраскапіі рэдказямельных злучэнняў і нізкатэмпературнай плазмы.

Узнагароды правіць

Сям’я правіць

У лютым 1935 года лядовай дарожцы катка пазнаёміўся з 19-гадовай машыністкай завода «Паўночкабель» Марый Георгіеўнай Еўграфавай. Яна была сіратой, на ўтрыманні ў яе былі дзве малодшыя сястры і брат. Нягледзячы на гэта ўжо ў маі таго ж года яны ажаніліся. У шлюбе нарадзілася дачка Наталля і сын Аляксей[1].

Сын Аляксей Міхайлавіч Ельяшэвіч стаў фізікам-тэарэтыкам, у 1990-я гады таксама ўзначальваў недзяржаўны Інстытут біялогіі і псіхалогіі чалавека ў Санкт-Пецярбургу.

Асноўныя працы правіць

  • Спектры редких земель. М.: Гостехиздат, 1953.
  • Колебания молекул. 2 изд. М.: Наука, 1972 (в соавт.).
  • Атомная и молекулярная спектроскопия. 2 изд. М.: Эдиториал УРСС, 2001

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ельяшэвіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 302. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць