Міхаіл Аляксандравіч Мяльгуй
Міхаіл Аляксандравіч Мяльгу́й[1] (нар. 11 лістапада 1933) — вучоны ў галіне прыкладной фізікі, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995). Заслужаны вынаходнік БССР (1990).
Міхаіл Аляксандравіч Мяльгуй | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1933 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | прыкладная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў вёсцы Дубрава Ракаўскай гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1956 годзе і працаваў настаўнікам у Крэўскай сярэдняй школе (у сучасным аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці). У 1958—1960 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З сакавіка 1960 года па снежань 1961 года ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі — выкладчык, старшы выкладчык кафедры фізікі. Са снежня 1961 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, у лабараторыі фізічных праблем. У 1961—1964 годзе праходзіў навучанне ў аспірантуры. У 1964—1967 гадах працаваў начальнікам лабараторыі магнітных метадаў кантролю ў СКБ-3, потым — галоўным інжынерам і старшым навуковым супрацоўнікам Аддзела фізікі неразбураючага кантролю Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1970 года да выхаду на пенсію ў 1993 годзе М. А. Мяльгуй займаў пасаду загадчыка наноў створанай лабараторыі магнітных метадаў неразбураючага кантролю, а потым — галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая і грамадская дзейнасць правіць
Аўтар навуковых прац па ўзаемасувязях магнітных і механічных уласцівасцей ферамагнітных матэрыялаў, магнітных метадах і сродках кантролю і інш. Распрацаваў фізічныя асновы метаду кантролю механічных уласцівасцей вырабаў з ферамагнітных сталей. Кіраваў падрыхтоўкай 6 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаваных прац:
- Физические методы неразрушающего контроля / Н. Н. Зацепин, А. А. Лухвич, М. А. Мельгуй; Акад. наук БССР, Отд. физики неразрушающего контроля. — Минск: Наука и техника, 1979.
- Магнитный контроль механических свойств сталей / М. А. Мельгуй; под ред. Н. Н. Зацепина; Акад. наук БССР, Ин-т прикл. физики. — Минск: Наука и техника, 1980.
Узнагароды правіць
- Дзяржаўная прэмія БССР (1976),
- Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979)
- Заслужаны вынаходнік БССР (1990)
- Залаты, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя медаля ВДНГ БССР
- Прэмія Савета Міністраў СССР (1991).
Зноскі
Літаратура правіць
- Співак М. П. Мяльгуй Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі правіць
- Мельгуй Михаил Александрович (руск.) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка
- Михаил МЕЛЬГУЙ: Формула счастья у каждого ученого своя // Союзное Вече, № 8 (540), 6 марта 2014 (руск.)
- Мельгуй Михаил Александрович (руск.) // База патэнтаў Беларусі