Міхась Мушынскі

Беларускі літаратуразнаўца
(Пасля перасылкі з М. Мушынскі)

Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (24 студзеня 1931, в. Мокрае, Быхаўскі раён — 8 чэрвеня 2018, Мінск) — беларускі літаратуразнаўца, тэкстолаг, літаратурны крытык. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991), доктар філалагічных навук (1978), прафесар (2001).

Міхась Мушынскі
Дата нараджэння 24 студзеня 1931(1931-01-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 2018(2018-06-08) (87 гадоў) ці 2018[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, літаратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1978) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2001)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага-чыгуначніка. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1955). Працаваў рэдактарам выдавецтва БДУ (1955—1956). З 1956 года — у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук (цяпер Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі). Спачатку малодшы навуковы супрацоўнік, з 1968 — старшы навуковы супрацоўнік. У 1979—2002 гадах загадчык сектара (потым аддзела) выданняў і тэксталогіі, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік.

Сябра СП БССР (з 1973).

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у жанры крытыкі і літаратуразнаўства ў 1955 годзе. Выдаў звыш 340 навуковых прац, у тым ліку 12 індывідуальных і 31 калектыўных манаграфій.

Індывідуальныя манаграфіі і кнігі:

  • «Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя „Новай зямлі“ і „Сымона-музыкі“» (1965),
  • «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гады» (1975),
  • «Беларускае савецкае літаратуразнаўства» (1979),
  • «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» (1982),
  • «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я — першая палавіна 60-х гг.» (1985),
  • «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988),
  • «І нічога, апроч праўды: Якой быць „Гісторыі беларускай літаратуры“» (1990),
  • «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (1991),
  • «Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага» (2005) — 2-е выд., дапоўн.,
  • «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007),
  • «Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага» (2008; 2013 — 2-е выд. — ISBN 978-985-08-1512-5).
  • «Мае Каласавіны: З вопыту вывучэння літаратурнай і грамадска-культурнай дзейнасці Якуба Коласа» (2010).
  • «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа». — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 1127 с. — ISBN 978-986-08-1460-9.
  • «Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна» / навук. рэд. I. В. Саверчанка — Мн.: Беларуская навука, 2020.

Сааўтар манаграфій «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (з Віктарам Каваленкам, Алесем Яскевічам, 1972), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977) і «Истории белорусской советской литературы» (1977) і інш.

Як тэкстолаг кіраваў падрыхтоўкай і ажыццяўленнем выдання 13 навукова каменціраваных Збораў твораў: Я. Купалы у 7, Я. Коласа у 12, 14 і 20 т., І. Мележа ў 10, М. Лынькова ў 10, М. Гарэцкага ў 4 (і 4-х дадатковых), П. Пестрака ў 5, Зм. Бядулі ў 5, П. Броўкі ў 8, М. Зарэцкага ў 4 тамах, поўных збораў твораў Я.Купалы у 9 т. (10 кн.) і М. Багдановіча у 3 тамах.

Прызнанне

правіць
  • Узнагароджаны медалямі, у т.л. «За трудовую доблесть» (1971), бронзавы медаль Галоўнага камітэта ВДНГ СССР (1977).
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Сям’я

правіць

Муж педагога Тамары Мушынскай, бацька крытыка і паэтэсы Таццяны Мушынскай.

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 9 жніўня 2024.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 48. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Мушынскі Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Міхась Іосіфавіч Мушынскі: да 80-годдзя з дня нараджэння / склад. Т. Ф. Мушынская. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 94 с.: іл. — (Біябібліяграфія вучоных Беларусі).
  • Мушынскі Міхась // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
  • Каваленка В. А. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2001. № 1.
  • Рагойша В. П. Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2006. № 1.
  • Тычына М. А. Міхась Іосіфавіч Мушынскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2011. № 1.
  • Застаецца святло: успаміны пра Міхася Мушынскага / склад. А. А. Васілевіч, Т. М. Мушынская. — Мн.: Ковчег, 2021. — 312 с.: фат.
  • Мушы́нскі Міхаіл Іосіфавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 505. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць