Няслуха

рака ў Беларусі

Няслуха, Неслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна.

Няслуха
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Басейн 422 км²
Расход вады 1,5 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°09′53,9″ пн. ш. 25°14′54,11″ у. д.HGЯO
Вусце Піна
 • Каардынаты 52°03′26,30″ пн. ш. 25°39′05,38″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,51 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Піна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Назва правіць

Назва Неслуха ад пярвейшай назоўнай формы тыпу *Несла (*Nes-l-). Поўны гідранімічны аналаг — рачная назва Несла (прытокі Прыпяці і прыпяцкай Пцічы)[1].

Той жа пашыральнік -l- у першай аснове *Is-l- двухасноўнай назвы ракі Іслач (< Is-l-, Ak-). Яго вакалізаваны варыянт -el- у назвах *Скідзела, Зецела, Ясельда (< *Jas-el-, -(U)da).

Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.

Корань *Nes-ṷ- (варыянт старой ṷ-асновы ад кораня *Nes-) у назвах *Нясвяча (> Нясвячка[2], ад *Nes-v-int-a, злучае Сяргееўскае возера з ракой Пціч) і *Несва (> Несвіца[3], прыток Брагінкі, у міжрэччы Дняпра і Прыпяці перад самымі іх сутокамі).

Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[ru][4] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[5].

Гідраграфія правіць

Даўжыня 32 км[6]. Плошча вадазбору 422 км²[7]. Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе.

Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч).

Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м.

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199.
  2. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 150.
  3. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 160.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  6. Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  7. Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Дрогичинский район: карта. Дрогичин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Ивановский район: карта. Иваново: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.