Беларускія народныя назвы расліны: белая ляхаўка, лугавы рамонак, пастрэл, румянак лясны[2][4], папоўка палявая[1], белаквят, кукішня, папкі, пароман, рамон[5], папы[6][7].
Нівянік сапраўдны распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай зонах і на альпійскіх лугах на тэрыторыі Еўропы (за выключэннем арктычнай зоны) і большай часткі Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце ў светлых лясах, лясных палянах, на лугах, каля дарог, ускрайках палёў, на пасевах і пашах. Можа засмечваць адкрытыя ўчасткі, асабліва на ўрадлівай глебе[8]. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Маладыя сцёблы расліны можна ўжываць як салату[2]. Адвар кветак ёсць мачагонным сродкам[2]. Ёсць некалькі садовых форм і сартоў расліны, якія выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя[2].
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0057-9
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ а б Сорные растения. Leucanthemum vulgare Lam. — Нивяник обыкновенный, поповник луговой // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)