Палессе (прадпрыемства)
«Палессе» — найбольшае трыкатажнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1965 года ў горадзе Пінску. На 2015 год мела 24 крамы «Пінскі трыкатаж» у 13 гарадах ва ўсіх абласцях Беларусі.
«Палессе» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 27 студзеня 1965 |
Заснавальнікі | Савет народнай гаспадаркі БССР |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пінск, Брэсцкая вобласць (Беларусь) |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Таццяна Лугіна |
Галіна | Лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | Джэмпер, жакет, нагавіцы, спадніца, сукенка, світар, шалік, шапка |
Абарот | ▼273,012 млрд рублёў[1] (2014; $26,609 млн)[2] |
Аперацыйны прыбытак | ▼-66,265 млрд руб ($-6,459 млн) |
Чысты прыбытак | ▼-64,872 млрд руб ($-6,323 млн) |
Дэвіз | Ад пражы да трыкатажу |
Матчына кампанія | «Беллегпрам» |
Сайт | www.polesie.by |
Гісторыя
правіць27 студзеня 1965 года пачалося ўзвядзенне вытворчых карпусоў Пінскага камбінату верхняга трыкатажу, якое стала найбуйнейшым прадпрыемствам лёгкай прамысловасці Беларусі[3]. 28 снежня 1968 года была запушчана 1-ая чарга вытворчасці. У 1970 годзе была адчынена камвольная фабрыка (часальна-прадзільная вытворчасць) для выпуску паўшарсцяной і штапельнай пражы. У 1972 годзе была ўведзена ў дзеянне фабрыка аб’ёмнай пражы для выпуску поліакрыланітрыльнай пражы.
28 жніўня 1980 года камбінат ператварылі ў Пінскае прадзільна-трыкатажнае аб’яднанне. 16 кастрычніка 1991 года назва была зменена на Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе», якое 10 лютага 1992 года ўвайшло ў канцэрн «Беллегпрам» (Мінск). 20 лютага 1995 года аб’яднанне стала ААТ[4]. На 2001 год вырабляліся трыкатаж, аб’ёмная і шарсцяная пража[5].
На 2011 год ААТ «Палессе» мела каля 4 тысяч супрацоўнікаў, з якіх 1450 (36 %) працавалі на фабрыцы. Ажыццяўляўся пашыў джэмпераў, жакетаў, спартыўных касцюмаў, сукенак і світараў. Уласная сетка збыту ў Беларусі налічвала звыш 20 фірмавых крамаў, найбольш у сталіцы і Пінску. Палова вырабаў экспартавалася ў Расію[6]. На 2013 год вытворчыя плошчы ААТ складалі 11,87 га. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве. Сетка збыту складалася з 8 крам у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У асноўным выпускаліся пража (51 %) і трыкатаж (47 %). Гадавая вытворчая магутнасць прадпрыемства склала 4166 тон пражы (2 724 тон аб’ёмнай — 65 %, 1 161 тон шарсцяной — 28 % і 281 тон штапельнай — 7 %), 1878 тысяч трыкатажных вырабаў і 12 тон трыкатажнага палатна. ААТ «Палессе» мела 3232 супрацоўнікі[7].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 755 ад 23 снежня 2020 года прадпрыемству спісалася запазычанасць перад «Белаграпрамбанкам» па аплаце працэнтаў і пені на агульную суму 5,7 млн беларускіх рублёў па 22 крэдытных дагаворах. Замест грошай «Белаграпрамбанк» атрымаў 228 тыс. акцый дадатковага выпуску намінальным коштам 25 рублёў[8].
Зноскі
- ↑ "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2014 год"(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 29 мая 2015. Праверана 19 верасня 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2014 год". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 19 верасня 2015.
- ↑ Лён 2009, с. 111.
- ↑ Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе» (руск.). Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (1 студзеня 2012). Праверана 19 верасня 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ Пінскі камбінат верхняга трыкатажу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Уладзімір Хількевіч, Алена Даўжанок. А пра моду спытайце ў «Палесся» // Звязда : газета. — 29 верасня 2011. — № 186 (27049). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Інфармацыйны мемарандум ААТ «Палессе» (руск.)(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (1 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 19 верасня 2015.
- ↑ Власти РБ списали двум предприятиям просроченные проценты по кредитам на 13,7 млн. рублей (руск.). AFN (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №276/2023 (укр.). Прэзідэнт Украіны (12 мая 2023).
Літаратура
правіць- Пінскі камбінат верхняга трыкатажу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..