Нівянік звычайны

(Пасля перасылкі з Папоўка палявая)

Нівя́нік звычайны[3], Папоўнік[4], Цюцюпан[5] (Leucanthemum vulgare) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Нівянік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucanthemum vulgare Lam. (1779)

Сінонімы
  • Chrysanthemum leucanthemum L.
  • Chrysanthemum vulgare (Lam.) Gaterau
  • Leucanthemum leucanthemum (L.) Rydb.
  • Matricaria leucanthemum Desv. ex Lam.
  • Pyrethrum leucanthemum Franch.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37903
NCBI  99072
EOL  482333
GRIN  t:104402
IPNI  230103-1
TPL  gcc-135712

Назва правіць

Беларускія народныя назвы расліны: белая ляхаўка, лугавы рамонак, пастрэл, румянак лясны[4][6], папоўка палявая[3], белаквят, кукішня, папкі, пароман, рамон[7], папы[8][9].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам (са стрыжнёвым коранем даўжынёй 6—10 см[10]). Сцябло прамое, простае або разгалінаванае ўверсе, крыху апушанае, вышынёй 30—60 (да 80) см. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чарашкамі, сцябловае — амаль сядзячае. Суквецце — кошык дыяметрам 3—5 см. Краявыя кветкі кошыка (каля 20) белыя, унутраныя — жоўтага колеру. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Нівянік сапраўдны распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай зонах і на альпійскіх лугах на тэрыторыі Еўропы (за выключэннем арктычнай зоны) і большай часткі Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце ў светлых лясах, лясных палянах, на лугах, каля дарог, ускрайках палёў, на пасевах і пашах. Можа засмечваць адкрытыя ўчасткі, асабліва на ўрадлівай глебе[10]. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Выкарыстанне правіць

Маладыя сцёблы расліны магчыма выкарыстоўваць у якасці салаты[4]. Адвар кветак з’яўляецца мачагонным сродкам[4]. Існуе некалькі садовых форм і сартоў расліны, выкарыстоўваемых у якасці дэкаратыўных[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0057-9
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  10. а б Сорные растения. Leucanthemum vulgare Lam. — Нивяник обыкновенный, поповник луговой // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць