Дружны (Пухавіцкі раён)

пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Пасёлак Дружны)

Дру́жны[1] (трансліт.: Družny, руск.: Дружный) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета.

Населены пункт
Дружны (Пухавіцкі раён)
Пасёлак Дружны, цэнтр.jpg
Цэнтр пасёлка
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
  • 8 978 чал. (2013)
Часавы пояс
{{{1}}} на карце Беларусі
Дружны (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дружны (Пухавіцкі раён)

Геаграфічнае становішчаПравіць

Размешчаны за 40 км на поўнач ад Мінска, за 24 км на паўночны захад ад раённага центра і за 4 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. Каля дарогі Р69 Шацк — Смілавічы.

ГідраграфіяПравіць

Побач рака Свіслач, вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.

ПрыродаПравіць

 
Мацяры́нскае возера

Каля пасёлка, у раёне гаражоў, жыве калонія марскіх чаек (да будаўніцтва населенага пункта іх гнездаванне знаходзілася на месцы сённяшніх гаражоў)[2].

ГісторыяПравіць

Паводле пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў БССР ад 26 чэрвеня 1980 года, у 1988 годзе павінна была быць запушчана Мінская атамная цеплаэлектрацэнтраль[3]. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 лютага 1981 года выбар пляцоўкі для будавання атамнай ЦЭЦ быў вызначаны на землях калгасаў Пухавіцкага раёна ў 25 км ад мяжы Мінска[4].

4 траўня 1982 года загадам Мінэнерга СССР № 253 арганізавана Дырэкцыя будаванай Мінскай АТЭЦ. 10 мая 1982 года загадам Мінэнерга СССР № 92К на пасаду дырэктара Мінскай АТЭЦ прызначаны Віктар Іванавіч Шаманоўскі[5]. Паралельна пачалося будаўніцтва новага пасёлка. На камсамольска-моладзевай будоўлі працавала 3,5 тыс. чалавек з усяго СССР.

У пачатку 1985 года быў збудаваны першы дом (вуліца Чэпіка, 24). Пры будаванні працоўныя натыкнуліся на праблемы з грунтам, палі танулі ў балоце, а будаўнічая тэхніка вязла. Ненадзейны тарфяны грунт даводзілася знімаць, а заміж яго ўкладалі намыты пясок са штучнага возера[6].

2 лютага 1985 года ў выніку праведзенага конкурсу сярод школьнікаў указам прэзідыума ВС БССР была зацверджана назва пасёлка.

У верасні 1985 года палова пасёлка фактычна была збудавана, планавалася, што другая палова будзе ўзведзеная бліжэй да тэрміну здачы станцыі.

У 1986 годзе ў Дружны эвакуіравана больш за 1200 чалавек з Прыпяці, першыя 250 сем’яў прыехалі праз пару месяцаў пасля аварыі[7]. 1986 год: — здача першых дамоў.

У сувязі з аварыяй на ЧАЭС, 1 ліпеня 1987 года пастановай ЦК КПСС было даручана закансерваваць будаванне станцыі.

1 красавіка 1988 года была адчынена дружненская пасялковая бібліятэка.

У 1990-я гады дзякуючы Віктару Шамановскаму ў Дружным аднавілася ўзвядзенне жылых дамоў для персаналу. Для мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі было прыняло вырашэнне перапрафіляваць атамную электрастанцыю ў цеплаэлектрацэнтраль на арганічным паліве[8].

У 1997 годзе быў адкрыты забаўляльны парк з трыма атракцыёнамі — «Лодачкі», «Ракушкі» і карусель. У 2017 годзе атракцыёны былі дэмантаваны[9].

4 жніўня 1999 года запушчаны першы энергаблок з намінальнай магутнасцю 330 мегават.

У 20072009 гадах жыхары мястэчка праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў ЗАТ «Аўгуст-Бел», які адносіцца да 1-га класа небяспекі.

У 2010 годзе пачалося будаўніцтва другога энергаблока ЦЭЦ-5. 25 снежня 2011 года а 16:08 адбылося першае падключэнне другога энергаблока ЦЭЦ-5 да энергасістэмы Беларусі.

У 2014 годзе з’явіліся планы стварэння вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Дружны планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Свіслаччу ў паўнацэнны горад з сучаснай інфраструктурай[10].

ЭканомікаПравіць

Свіслацкі сельсавет — прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна.

Прадпрыемствы:

Сувязь і камунікацыіПравіць

У пасёлке працуе адзяленне сувязі, паслугі электрасувязі забяспечвае Пухавіцкі вузел электрасувязі. На сённяшні дзень прадпрыемства падае больш 70 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.

Сацыяльная сфераПравіць

АдукацыяПравіць

 
Аркестр Дружненскай дзіцячай школы мастацтваў, канец 1990-х. Дзень энергетыка, Мінская ЦЭЦ-5.
  • Сярэдняя школа № 1 п. Дружны.
  • Яслі-сад «Сонейка». Быў адкрыты ў 1989 годзе пад назвай «Церамок». У 1996 годзе дашкольная ўстанова была пераназвана ў дзіцячы сад-яслі «Сонейка»[11].
  • Яслі-сад «Зубраня». Дзіцячы сад пабудаваны ў 1986 годзе. Кожны чацвер месяца праходзіць беларускамоўны дзень, на працягу ўсяго дня выхаванне праходзіць на беларускай мове[12].
  • Дзіцячая школа мастацтваў.
  • ДУ "Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Энергія».

МедыцынаПравіць

  • Медыцынскія паслугі надае пасялковая медычная амбулаторыя, збудаваная ў 1987 годзе. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае 150 чалавек у змену.[13]
  • Паліклініка.

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Культура і грамадстваПравіць

КультураПравіць

1 красавіка 1988 годзе была адчынена Дружненская пасялковая бібліятэка. Гісторыя бібліятэкі непарыўна звязана з гісторыяй пасёлка Дружны. Фонд бібліятэкі (2013) налічваў 3939 кніг, кнігавыдача склала 8917 экз. Паслугамі бібліятэкі карысталіся 654 чытачы. З 1998 года у бібліятэцы пачаў работу жаночы клуб «Надзея», у праграме якога — тэматычныя вечары, гадзіны паэзіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, паездкі ў тэатр. Галоўныя напрамкі работы: прапаганда твораў беларускіх пісьменнікаў, работа з пажылымі люзьмі па праграме «Міласэрнасць», краязнаўчая дзейнасць, здаровы лад жыцця, экалагічнае выхаванне, работа з маладымі сем’ямі. Штогод паслугамі бібліятэкі карыстаюцца 1090 чытачоў. інфармацыйны фонд налічвае 8853 экз., у тым ліку 7538 экз. кніг. Штогод карыстальнікам выдаецца больш за 19 тыс. экз. асобнікаў. Кожны трэці чытач бібліятэкі — старшакласнік або студэнт.

1 лістапада 1989 годзе была адчынена Дружненская дзіцячая бібліятэка. Штогод да паслуг бібліятэкі звяртаюцца звыш 600 чытачоў. Колькасць наведванняў складае больш за 3,3 тыс., кнігавыдача — больш за 9 тыс. экзэмпляраў. Падтрымліваецца сувязь са школай, дзіцячым садам «Сонейка», разам з імі праводзяцца масавыя мерапрыемствы. Праводзіцца шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў: падарожжы па старонках любімых кніг, літаратурна-пазнавлаьныя гульні, віктарыны, конкурсна-гульнёвыя праграмы, творчыя конкурсы. У 2013 годзе пры бібліятэцы створаны тэатральны гурток «Вясёлка».

3 лістапада 1993 годзе быў адчынены Дружненскі дом культуры. Пасадачных месцаў - 300[15].

СпортПравіць

НасельніцтваПравіць

ДынамікаПравіць

Пасёлак Дружны, як і пасёлак Свіслач з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва. Перавышэнне нараджальнасці над смяротнасцю — ад 30 да 45 % у залежнасці ад года. Адметнай асаблівасцю насельніцтва з’яўляецца адукацыйны ўзровень — да 55 % насельніцтвы маюць найвысокая адукацыя або з’яўляюцца студэнтамі ВНУ.

1985 — на камсамольска-маладзёжнай будоўлі працавала 3,5 тыс. чалавек з усяго СССР. 1986 — у Дружны эвакуіравана больш за 1200 чалавек з Прыпяці.

РэлігіяПравіць

На 1 студзеня 2017 года ў Дружным налічваецца 2 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З якіх адна праваслаўныя грамада і адна грамада хрысціян веры евангельскай (Пяцідзясятнікі) .

Царква ў гонар Раства Хрыстова

У 1998 годзе распачата будаўніцтва царквы ў гонар Раства Хрыстова. Грамада належыць да Беларускай праваслаўнай царквы.

У 2015 годзе пастановай епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага з мэтай дасканалення царкоўна-прыходскага жыцця ў межах Пухавіцкага раёна ўтворана Другая Пухавіцкая благачынства (дабрачынства) з цэнтрам у Дружным[16][17].

Царква Святло Евангелля

Заснавана грамада пад канец сакавіка 1994 года, дзяржаўная рэгістрацыя была атрымана 26 чэрвеня 1995 года[18]. У снежні 2011 года распачата будаўніцтва храма «Царква Святло Евангелля».

Архітэктура і славутасціПравіць

ВуліцыПравіць

Спіс вуліц Дружнага:

  • Лясная
  • Чэпіка
  • Паркавая
  • Міра
  • Шаманоўскага (да 1998—1999 Паркавая)
  • Асенняя
  • Моладзевая
  • Бярозавы (завулак)
  • Кветкавы (завулак)
  • Зялёны (завулак)

СлавутасціПравіць

  • Помнік у цэтральным парку (помнік Шаманоўскаму).
  • Валун з памятнай таблічкай: Вуліца названа ў гонар Героя Савецкага Саюза ваяра інтэрнацыяналіста гвардыі старэйшага сяржанта Мікалая Чэпіка.
  • Валун з памятнай таблічкай: Тут у снежні 1983 годзе забіта першая паля ў заснаванне горада энергабудаўнікоў Дружны.

Зноскі

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9