Адкрыць галоўнае меню

Грыўда

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Грыўда)

Грыўда — рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана). Даўжыня 85 км. Вадазбор 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 . Асноўныя прытокі: Була, Булянка, Руднянка, Бусяж, Любішчанскі канал.

Грыўда
Грыўда
Даўжыня 85 км
Расход вады 5,8 м³/с
Вадазбор 1330 км²

Пачынаецца каля в. Варонічы Слонімскага раёна, цячэ па Слонімскім узвышшы. У маляўнічых мясцінах на ўскраіне г. Івацэвічы зона адпачынку, ніжэй горада ўздоўж ракі насыпныя дамбы. Даліна выразная, яе шырыня ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі не выражана. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шырыня яе 0,4—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 1,5 км, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае. Яго шырыня ў межань ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.

СпасылкіПравіць