Мажа (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Мажа)

Ма́жарака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).

Мажа
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Плошча басейна 319 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 3 км на ўсход ад горада Капыль
 · Каардынаты 53°10′00″ пн. ш. 27°09′06″ у. д.HGЯO
Вусце рака Морач
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Семежава
 · Каардынаты 52°58′18,20″ пн. ш. 27°00′16″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Капыльскі раён
Мажа (рака) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 319 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.

Пачынаецца за 3 км на ўсход ад горада Капыль, цячэ праз яго (на рацэ ў межах горада створаныя сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Семежава. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча. Асноўныя прытокі — Крынічны, Чайка і Тамашоўка (праваруч).

Каля ракі населеныя пункты: горад Капыль, аграгарадкі Мажа, Цімкавічы, вёскі Агароднікі, Красіна і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 501.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 31. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)