Мярэя

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Мярэя)

Мярэ́я — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы са Смаленскай вобласцю Расіі, левы прыток Дняпра.

Мярэя
Характарыстыка
Даўжыня 56 км
Плошча басейна 694 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады каля 4 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 54°25′26″ пн. ш. 31°11′56″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 · Каардынаты 54°39′57″ пн. ш. 31°11′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць, Віцебская вобласць
Раён Горацкі раён, Дубровенскі раён
Мярэя (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 694 км². Вадазбор у межах Смаленскага ўзвышша. Расход вады ў вусці складае каля 4 м³/с.

Бярэ пачатак за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стараселле Горацкага раёна, вусце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыя. Даліна трапецападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля вёскі Леніна знаходзіцца вадасховішча.

Сярод прытокаў — рэкі Закабыліца, Ірвяні́ца [1], Івата, Рэкта, Свіная, Лупа.

Пачынаючы ад вёскі Баева Дубровенскага раёна і да самага вусця, па рацэ Мярэя праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 321. — 522 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 76.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Ліст карты N-36-51. Выданне 1982 г.