Скідалька

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Скідзелька)

Скі́далька, Скі́даліца, Скідаля́нка — рака ў Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана). Даўжыня 28 км[1]. Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰. Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заполле Мастоўскага раёна, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашы Гродзенскага раёна. Прытокі: рака Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця ракі Спушанка ў межах горада Скідзель) каналізаванае.

Скідалька
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Плошча басейна 450 км²
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°28′42,35″ пн. ш. 24°31′00,60″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 53°36′32,90″ пн. ш. 24°13′02,30″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Скідалька (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.