Тышкевічы

вялікалітоўскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Тышкевічаў)

Тышкевічы — шляхецкі род герба «Ляліва», займалі высокія дзяржаўныя і ваенныя ўрады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Тышкевічы

Краіна паходжання Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя

Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзідэнцыя — Лагойск), Літвы (Біржай) і Украіны (Бярдзічаў).

Цяпер Тышкевічы жывуць у Бельгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі[1].

Паходжанне правіць

Паходзяць ад Каленіка Мішкавіча, якому вялікі князь Свідрыгайла ў 1437 годзе даў сяло Буркаўцы са слабадой Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім яго нашчадкі збудавалі Бярдзічаў. З часам уладанні роду павялічылася.

 
Палац Тышкевічаў у Лагойску. Малюнак Н. Орды, XIX ст.

У Каленіка Мішкавіча былі сыны Сенька (падскарбі і падканцлер Свідрыгайлы, 1446—1452), Федзька, Дашка, Івашка (архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра) і Каленік (згадваецца ў 1457/1458—1488).

Каленік Каленікавіч меў сыноў Тышку (Цімафея), Акушку (намесніка звягольскага, зг. 1488), Гетаўта-Андрэя, Дзебру і невядомую на імя сястру (часам даецца імя Яўфімія, жонку Рамана Волкавіча, яе ўнук Іван Гарнастай падтрымліваў родзічаў пры двары, спрыяў узвышэнню Тышкевічаў[2]).

Да 2-й паловы XVI ст. Тышкевічы былі праваслаўнымі.

Ад сына Каленіка Каленікавіч — Тышкі паходзіць прозвішча роду, у яго было 5 сыноў. Старэйшы Барыс (памёр пасля 1498) быў жанаты з Мілохнай, сястрой вядомага ваеннага дзеяча Астафія Дашкевіча (Дашковіча), пра яго нашчадкаў звестак няма. Другі сын — Леў (памёр да 1515), быў гаспадарскім дваранінам, ад яго сына Скуміна Львовіча (Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566) паходзіць галіна роду — Скуміны-Тышкевічы (згасла ў 1808). Трэці сын Тышкі — Васіль Тышкевіч (памёр у 1571), ад яго паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдзічаве».

Герб роду правіць

Ужывалі герб «Ляліва», разам з яшчэ 593 арыстакратычнымі родамі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Апісанне гербу — у блакітным полі залаты маладзік рагамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Клейнод — над прылбіцай з каронай, на паўлінавых пёрах, такія ж маладзік і зорка.

Герб выбіваўся на вялікалітоўскіх манетах у часы падскарбніцтва Фёдара Тышкевіча.

Найбольш вядомыя правіць

Галерэя правіць

Памяць правіць

У 2014 годзе вуліца мікрараёна Міхалова-2 у Мінску названа вуліцай Тышкевічаў[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць