Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў

беларускі футбаліст

Руслан Юдзянкоў (нар. 28 красавіка 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Руслан Юдзянкоў
Поўнае імя Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў
Нарадзіўся 28 красавіка 1987(1987-04-28)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Мактаарал
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) 9 (0)
2008   Беларусь Спартак (Шклоў) 20 (1)
2009—2010 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 41 (12)
2010—2011 Беларусь Гомель 10 (0)
2011—2013 Беларусь Славія (Мазыр) 71 (8)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 5 (1)
2014—2015 Беларусь Гарадзея 22 (0)
2016—2021 Беларусь Гомель 145 (16)
2022— Казахстан Мактаарал (Атакент) 25 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021— Беларусь Беларусь 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 верасня 2022

Клубная кар’ера Правіць

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клубах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль.

Улетку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй выйграць Першую лігу. У Вышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клуб.

У пачатку 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і брэсцкім «Дынама»[2], але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[3]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сезона 2014, пасля чаго у маі 2014 года атрымаў траўму. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але ўжо ў складзе «Гарадзеі». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з гэтым клубам на сезон 2015[4]. Па выніках сезона 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года праходзіў прагляд у «Белшыне»[6], але не падышоў бабруйчанам. У лютым стаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Па выніках сезона 2016 разам з «Гомелем» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком асновы гамяльчан, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[8].

З лета 2018 года стаў капітанам каманды. Сезон 2019 пачынаў на лаўцы запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9]. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне з «Гомелем»[10]. У сезоне 2021 у якасці трывалага іграка асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[11] і хутка далучыўся да казахстанскага «Мактаарала», у сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба[12]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў кампітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[13].

Міжнародная кар’ера Правіць

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Дняпро-Трансмаш   9 0
2006 Д1 Дняпро   1 0
2007 Д1 Дняпро   8 0
2008 Д2 Спартак   20 1
2009 Д2 Ведрыч-97   26 8
2010 (1) Д2 Ведрыч-97   15 4
2010 (2) Д2 Гомель   10 0
2011 (1) дубль Гомель   13 1
2011 (2) Д2 Славія   14 5
2012 Д1 Славія   29 1
2013 Д1 Славія   28 2
2014 (1) Д2 Граніт   5 1
2014 (2) Д2 Гарадзея   5 0
2015 Д2 Гарадзея   17 0
2016 Д2 Гомель   25 7
2017 Д1 Гомель   27 1
2018 Д1 Гомель   24 0
2019 Д1 Гомель   21 2
2020 Д2 Гомель   22 5
2021 Д1 Гомель   26 1
2022 Д1 Мактаарал   25 1

Грамадзянская пазіцыя Правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. Жевнеров, Юденков и Дударь находятся на просмотре в брестском «Динамо»
  3. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита»
  4. Ярославский заключил контракт с "Городеей", еще три футболиста продлили соглашения
  5. "Городею" покинуло восемь футболистов
  6. Юденков, Матвеенко, Хачатурян, Букаткин, Комаровский и Сергей Концевой могут перейти в «Белшину»
  7. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками
  8. "Гомель" продлил контракты с Юденковым и Ковалевым
  9. Юденков продлил соглашение с "Гомелем"
  10. "Гомель" продлил контракт с Юденковым
  11. Футбол. Руслан Юденков покинул "Гомель"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2022. Праверана 3 сакавіка 2022.
  12. Рустал Юденков и Павел Чикида перешли в казахстанский "Мактаарал"
  13. Футбол. Руслан Юденков продлил контракт с "Мактааралом" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023. Праверана 4 лютага 2023.
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА