Рыкарда дэ Рада-і-Пераль (ісп.: Ricardo de Rada y Peral; 5 лютага 1885(1885-02-05), Малага, Андалусія8 чэрвеня 1956(1956-06-08), Мадрыд) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Прыхільнік карлісцкага руху.

Рыкарда Рада
Дата нараджэння 5 лютага 1885(1885-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 чэрвеня 1956(1956-06-08) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d]
Род войскаў пяхота
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацькі — Наталлі дэль Пераль Абіспа і Рыкарда дэ Рада. Па лініі таты быў нашчадкам генерала Тэадора Рада, героя Трэцяй карлісцкай вайны, які загінуў пры аблозе Більбаа[1].

У 1911 годзе ажаніўся з Марыяй дэ ла Прэзэнтасьён Марцінэс-і-Марцінэс. У пары было пяцёра дзяцей. Сярод іх — Рыкарда, доктар лесаводства; Францыска, ваенны доктар, служыў у Блакітнай дывізіі; Хуан, юрыст і кінапрадзюсар; Марыя дэ ла Прэзентасьён-і-Мануэль Віктар, чыноўнік.

Прайшоў навучанне ў Таледскай пяхотнай акадэміі. Камандаваў падраздзяленнем Іспанскага легіёна. Вызначыўся ў Рыфскай вайне як камандзір першага атрада, які высадзіўся ў Альхусемасе.

У 1935 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам рэкетэ[2]. У тым жа годзе далучыўся да Цэнтральнага савета падпольнага Іспанскага ваеннага саюза[3].

На ўсеагульных выбарах у лютым 1936 года Рыкарда Рада вылучыў сябе кандыдатам у выбарчую акругу Альмерыя, але саступіў леваму палітыку[4].

У ходзе дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1936 года камандаваў фалангісцкім апалчэннем і атрадамі рэкетэ.

У далейшым ваяваў на Мадрыдскім фронце, у Самасьеры і Навафрыі, а таксама на Хараме, камандуючы 1-й брыгадай Мадрыдскай узмоцненай дывізіі[5]. Пазней перанакірваны пад Касерэс. У 1938 годзе ў якасці камандуючага 152-м палком Мараканскай дывізіі ўдзельнічаў у бітве пры Эбра.

21 кастрычніка 1941 года быў прызначаны запасным членам Спецыяльнага суда па рэпрэсіях масонства і камунізму[6].

Падчас дыктатуры Франка займаў пасады генерал-капітана Мелільі, камандуючага 1-й бранятанкавай дывізіяй, генерал-капітана II ваеннай акругі і дырэктара Музея арміі[7].

Крыніцы

правіць
  1. José Sanz y Díaz, Generales carlistas, Vol. I, Madrid, Publicaciones Españolas, 1954, págs. 3 y 24.
  2. Cuando el general Mola inicia su conspiración, el carlismo ya tenía dos tenientes coroneles instruyendo militarmente a los requetés, preparando una conspiración: Rafael de Rada y Alejandro Utrilla. Ver Antonio Lizarza Iribarren, Memorias de la conspiración. Cómo se preparó en Navarra la Cruzada. 1931-1936, Pamplona, Editorial Gómez, 1953, páginas 66 y 83; Joaquín Arrarás, Historia de la Segunda República Española, Madrid, Editorial Nacional, 1965, página 494.
  3. González Calleja, Eduardo (2011). Contrarrevolucionarios: Radicalización violenta de las derechas durante la Segunda República, 1931-1936. Alianza Editorial. p. 291. ISBN 978-84-206-6455-2.
  4. López Castillo, Antonio (2006). El republicanismo Almeriense durante la segunda república (1931-1936). Universidad de Almería. p. 700.
  5. José Caballero, Corazón de España. Historia del Monumento del Cerro de los Ángeles (1900-1976), Madrid, Fe Católica, 1977, páginas 39-44
  6. Decreto de 21 de octubre de 1941. BOE (22 de octubre de 1941).
  7. Ceuta Nostalgia.- In memoriam Teniente General Ricardo de Rada y Peral .:. Архівавана з першакрыніцы 12 de julio de 2012. Праверана 12 de junio de 2012.

Спасылкі

правіць