Свята-Мікалаеўская царква (Рухча 1)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Рухчы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на скрыжаванні дарог на Столін і Плоніцу.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
51°59′48,94″ пн. ш. 26°36′48,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Рухча 1
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая
Благачынне Столінскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1730 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000696шыфр 112Г000696
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

 
Царква ў 1937 годзе

Пабудавана ў 1730 годзе з дрэва ўладальнікамі маёнтка Скірмунтамі[1].

У 2020 годзе ў храме, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, без адпаведнага дазволу былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: вонкавыя сцены абабітыя вагонкай, вокны заменены на пластыкавыя. Такім чынам былі парушаны патрабаванні Кодэкса аб культуры, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы. У сувязі з гэтым аддзел культуры Столінскага райвыканкама падрыхтаваў матэрыялы для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні[2].

Архітэктура правіць

 
«Нараджэнне Маці Божай». 1648—1650

Помнік архітэктуры, у якім спалучаюцца традыцыйныя прыёмы народнага дойлідства і рысы барока. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай няправільнага трапецападобнага абрысу. Будынак накрыты вальмавым дахам, раней пакрытым гонтай, які завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Высокія аконныя праёмы прастакутныя. Столь плоская, бэлечная. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Званіца правіць

Побач, на ўсход ад царквы, пастаўлена двух’ярусная чацверыковая зрубна-каркасная званіца, накрытая шатровым, раней гонтавым дахам.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
  2. У Столінскім раёне незаконна рэканструявалі царкву XVIII стагоддзя (руск.). Мінск: БелТА (20 красавіка 2020). Праверана 21.04.2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць