Новыя сем цудаў свету
(Пасля перасылкі з Сем новых цудаў свету)
Новыя сем цудаў свету - праект, мэтай якога стаў пошук сучасных сямі цудаў свету. Арганізаваны некамерцыйнай арганізацыяй New Open World Corporation (NOWC) па ініцыятыве швейцарца Бернара Вербера. Выбары новых сямі «цудаў свету» з вядомых архітэктурных збудаванняў свету адбываліся праз SMS, тэлефон або інтэрнэт. Вынік быў абвешчаны 7 ліпеня 2007 года.
Новыя сем цудаў свету Правіць
7 ліпеня 2007 года, у дзень «трох сямёрак», у сталіцы Партугаліі Лісабоне былі названыя новыя сем цудаў свету. Імі сталі[1]:
Назва | Рэгіён | Месцазнаходжанне | Выява |
---|---|---|---|
Вялікая кітайская сцяна | Азія | Кітай | |
Калізей | Еўропа | Рым, Італія | |
Мачу-Пікчу | Паўднёвая Амерыка | Перу | |
Петра | Азія | Іарданія | |
Тадж-Махал | Азія | Агра, Індыя | |
Статуя Хрыста Выратавальніка | Паўднёвая Амерыка | Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія | |
Чычэн-Іца | Паўночная Амерыка | Юкатан, Мексіка |
Прэтэндэнты на званне новых сямі цудаў свету Правіць
Спіс паводле краін Правіць
Глядзіце таксама Правіць
Зноскі
- ↑ The new 7 wonders of the world Архівавана 15 сакавіка 2009. (англ.)
Спасылкі Правіць
- Афіцыйны сайт (англ.)