Станіслаў Густававіч Струмілін
Станіслаў Густававіч Струмі́лін[3] (сапр. Струміла-Петрашкевіч[3]; 29 студзеня 1877 — 25 студзеня 1974) — савецкі вучоны, эканаміст, статыстык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).
Станіслаў Густававіч Струмілін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (29) студзеня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1974[1][2] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, статыстык, навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка і статыстыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук і акадэмік АН СССР[d] (1931) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сяле Дашкіўці Палтаўскай губерні (зараз у Літынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны). У 1896 годзе скончыў Скапінскае[4] рэальнае вучылішча[5] і паступіў у Санкт-Пецярбургскі электратэхнічны інстытут. З 1897 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху (сацыял-дэмакрат, меншавік), удзельнічаў у дэманстрацыі каля Казанскага сабора 4 сакавіка 1897 года ва ўсеагульнай студэнцкай забастоўцы (1899)[4]. У 1899 годзе ўступіў у Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне працоўнага класа», быў членам РСДРП (1899—1906), тройчы арыштоўваўся і накіроўваўся у ссылку (1901, 1903, 1905)[4]. За ўдзел у студэнцкіх дэманстрацыях у 1899 годзе С. Струміліна выключылі Электратэхнічнага інстытута і накіравалі на службу ў армію. Пасля службы працягваў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю. У 1906 і 1907 гадах дэлегатам IV і V з’ездаў РСДРП. У 1908 годзе паступіў на эканамічнае аддзяленне Імператарскага Санкт-Пецярбурскага політэхнічнага інстытута, якое скончыў у 1912 годзе і ў 1914 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Договор займа в древнерусском праве. Опыт историко-юридического исследования»[4].
У час Першай сусветнай вайны С. Струмнскі быў мабілізаваны ў армію, да восені 1916 года прабыў на Рыжскім фронце[4]. Быў адкамандзіраваны ў Петраград для працы ў Асобай нарадзе па паліве, дзе загадваў аддзелам статыстыкі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны дэпутатам Петраградскай раённай і агульнагарадской дум, а затым працаваў у эканамічным аддзеле Петраградскага Савета рабочых дэпутатаў. У 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам статыстыкі Петраградскага абласнога камісарыята працы. У 1919 годзе С. Г. Струмілін пераехаў у Маскву, дзе да 1923 года ўзначальваў аддзел статыстыкі Наркамата працы і УЦСПС. У 1923 годзе ўступіў у РКП(б)[5].
У 1921—1937 і 1943—1951 гадах С. Г. Струмілін працаваў у Дзяржплане СССР, дзе займаў пасады намесніка старшыні, члена прэзідыума, намесніка начальніка Цэнтральнага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку, члена савета навукова-тэхнічнай экспертызы. Адначасова з практычнай працай, вёў навуковую і педагагічную дзейнасць. У 1921—1923 гадах прафесар па кафедры прыкладной эканомікі і кафедры тэорыі і тэхнікі статыстыкі і эканамічнай статыстыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929—1930 гадах — у Інстытуце народнай гаспадаркі, у 1931—1950 гадах — у Маскоўскім планавым інстытуце.
З 1931 года С. Г. Струмілін працаваў у сістэме Акадэміі Навук СССР. Займаў пасаду намесніка старшыні створанай у маі 1942 года Камісіі Акадэміі навук СССР па мабілізацыі рэсурсаў Урала, Заходняй Сібіры і Казахстана на патрэбы абароны, у 1942—1946 гадах — намесніка старшыні Савета філіялаў і баз Акадэміі навук СССР. У 1948—1952 гадах працаваў загадчыкам сектара гісторыі народнай гаспадаркі Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР і быў членам (прызначаўся намеснікам старшыні) Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Акадэміі навук СССР (1931—1957)[4]. З 1960 года — член Дзяржаўнага навукова-эканамічнага пры Савеце Міністраў СССР[4][5]. З 1948 года да канца жыцця вёў выкладчыцкую і навуковую работу ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Памёр С. Г. Струмілін 25 студзеня 1974 года. пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[4][5]. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці С. Г. Струміліна: эканоміка, статыстыка, кіраванне народнай гаспадаркай, планаванне, дэмаграфічнае прагназаванне, палітэканомія сацыялізму, эканамічная гісторыя, навуковы камунізм, сацыялогія, філасофія, даследаванне праблем эканомікі працы, працоўных рэсурсаў, адукацыі, навукі. Устанавіў метады вызначэння аптымальнага перыяду школьнага навучання і памераў выдаткаў на адукацыю кожнага працоўнага з улікам росту нацыянальнага даходу дзяржавы, увядзенне ўсеагульнай пачатковай адукацыі дало ў СССР значны эканамічны эфект[6]. Адзін з заснавальнікаў вывучэння бюджэтаў часу ў савецкай сацыялогіі. Упершыню даў прагноз колькасці і ўзростава-палавога складу насельніцтва Расіі, які апраўдаўся з вялікай дакладнасцю, ажыццявіў першае дэмографа-сацыялагічнае абследаванне бюджэту часу рабочых і сялян. Адзін з аўтараў планаў індустрыялізацыі СССР. Распрацаваў адзін з метадаў пабудовы індэкса прадукцыйнасці працы — «індэкс Струміліна»[4][7]. Пад кіраўніцтвам С. Г. Струміліна распрацавана першая ў свеце[4] сістэма матэрыяльных балансаў. Стварыў методыку поўнага ўліку эфектыўнасці эмісіі папяровых грошай[7].
Сярод апублікаваных прац: «Богатство и труд» (1905), «Трудовые потери России в войне» (1922), «Заработная плата и производительность труда в русской промышленности за 1913—1922 гг.» (1923), «Бюджет времени русского рабочего и крестьянина в 1922—1923 гг. Статистико-экономические очерки» (1924), «Хозяйственное значение народного образования» (1924), «Ёмкость нашего рынка» (1924), «Проблема промышленного капитала в СССР» (1925), «Проблемы экономики труда. Очерки и этюды» (1925), «Рабочий быт в цифрах. Статистико-экономические этюды» (1926), «Очерки советской экономики. Ресурсы и перспективы» (1928, 2-е изд., испр. и доп. 1930), «Договор займа в древнерусском праве. Опыт историко-юридического исследования» (1929), «Социальные проблемы пятилетки. 1928/29-1932/33 гг.» (1929), «Черная металлургия в России и в СССР: Технический прогресс за 300 лет» (1935), «Промышленный переворот в России» (1944), «Планирование в СССР» (1957), «Проблемы социализма и коммунизма в СССР» (1961), «Очерки экономической истории России и СССР» (1965), «Проблемы экономики труда» (1981).
Узнагароды і званні правіць
- Герой Сацыялістычнай Працы (1967)
- Сталінская прэмія (1942)
- Ленінская прэмія (1958)
- Ордэн Леніна (1945, 1953, 1957, 1967)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1936)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
- Медаль «За працоўную доблесць» (1960)
- Ганаровы доктар Ягелонскага ўніверсітэта
- Ганаровы доктар Варшаўскага ўніверсітэта
- Замежны член Польскай акадэміі навук
- Замежны член Румынскай акадэміі навук
- Ганаровы член Дэмаграфічнага таварыства пры Акадэміі навук ЧССР
Зноскі
- ↑ а б Струмилин Станислав Густавович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Stanislav Gustavovič Strumilin // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Архівы РАН (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023)
- ↑ а б в г Станіслаў Густававіч Струмілін на сайце «Героі краіны»
- ↑ Струмилин Станислав Густавович (Петрашкевич) // Летопись Московского университета (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- ↑ а б СТРУМИ́ЛИН (Струмилло-Петрашкевич) Станислав Густавович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура правіць
- Струмі́лін (сапр. Струміла-Петрашкевіч) Станіслаў Густававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 212. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Струмилин, Струмилло Петрашкевич Станислав Густавович / Э. Е. Писаренко // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- СТРУМИЛИН Станислав Густавович // Российская социологическая энциклопедия. / Г. В. Осипов. — М.: НОРМА-ИНФРА-М, 1999. (руск.)
Спасылкі правіць
- Профіль Станислава Густавовича Струмилина на афіцыйным сайце РАН
- Капустин Е. И. Теоретик и практик народнохозяйственного планирования. К 125-летию со дня рождения академика С. Г. Струмилина// Экономическое возрождение России, № 3, 2003. (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- Кришталь В. В. Станислав Густавович Струмилин: «Лучше стоять за высокие темпы, чем сидеть за низкие» // Экономическое возрождение России, 2008 (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- Струмилин Станислав Густавович (Петрашкевич) // Летопись Московского университета (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- Мариэтта Шагинян Академик С. Г. Струмилин // Архив журнала «НАУКА И ЖИЗНЬ», № 8, 1961. (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- Струмилин Станислав Густавович // Фонд знаний «Ломоносов» (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- Струмилин Станислав Густавович // Проект «Исторические материалы» (руск.) (Праверана 6 чэрвеня 2023)
- Станислав Густавович Струмилин (руск.) (Праверана 7 чэрвеня 2023) // Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі