Стэнафагі
Стэнафа́гі[1] (ад грэч. στενός — «вузкі, абмежаваны» і φᾰγεῖν — «есці, пажыраць») — жывыя арганізмы, якія жывяцца адным відам корму (манафагі) ці нешматлікімі відамі корму, блізкімі па складу (алігафагі).
Стэнафагія звязана з анатамічнымі, фізіялагічнымі і біяхімічнымі адаптацыямі (напрыклад асаблівай будовай стрававальнай сістэмы, асаблівым наборам ферментаў у арганізме), якія забяспечваюць здабыванне і пераварванне пэўнага тыпу ежы. Характэрна, напрыклад, спецыфічная будова стрававальнай сістэмы жвачных жывёл або яе адсутнасць у эндапаразітаў. Ступень стэнафагіі можа мяняцца з узростам (дарослыя асобіны спажываюць больш разнастайны корм, чым маладняк)[1]. Спецыялізацыя жыўлення садзейнічае аслабленню канкурэнцыі паміж рознымі відамі, а пры памяншэнні кармавой базы іх колькасць можа зніжацца[1]. Звычайна шмат стэнафагаў у багатых відамі біяцэнозах (напрыклад, у трапічных лясах), дзе існуе моцная канкурэнцыя паміж відамі[2].
Сярод стэнафагаў шмат беспазваночных жывёл. Напрыклад, многія клапы, матылі, перапончатакрылыя харчуюцца сокам, нектарам, пылком абмежаваных відаў раслін; каларадскі жук — пераважна на бульбе; яблыневыя пладажэркі — пераважна на яблыні і грэцкім арэху. Сярод пазваночных стэнафагі трапляюцца радзей[1]. Напрыклад, рыбы сінец і сігі кормяцца пераважна планктонам, сазан і лешч — заабентасам. Сярод птушак магчыма адзначыць чаратовак, якія харчуюцца пераважна аўсянікамі і камарамі-хіранамідамі; крыжадзюбаў, якія харчуюцца насеннем хваёвых дрэў і мае прыстасаваную для гэтага дзюбу; скапу, якая харчуецца рыбай. Сярод млекакормячых стэнафагамі з’яўляюцца кажаны (харчуюцца пераважна начнымі насякомымі), гіены, у якіх зубы прыстасаваны для здрабнення костак. Манафагі часта выкарыстоўваюць у ежу рэчывы, недаступныя іншым відам (скура, поўсць, пёры, воск і інш.), для чаго ў іх выпрацоўваюцца асаблівыя стрававальныя ферменты[3].
Стэнафагі проціпастаўляюцца эўрыфагам.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ Дедю И. И. 1989.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
правіць- Стэнафа́гі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стенофагия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Стенофа́гия // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. — С. 608. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
- Шилов И. А. Экология: Учебник для биолог. и мед. спец. вузов / Шилов И. А. — М.: Высшая школа, 1998. — 512 с. — ISBN 5-06-003366-Х. (руск.)
- Стенофаги // Экологический энциклопедический словарь (руск.) / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молдавской сововетской энциклопедии, 1989. — 406 с. — ISBN 5-88550-006-1.
Спасылкі
правіць- Справочник по орнитологии на сайте Экологического центра «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.) (Праверана 13 ліпеня 2023)
- Стенофагия// Natural Museum (руск.) (Праверана 13 ліпеня 2023)