Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх (Каралішчавічы)

Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — сядзіба ў вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Прушынскіх
Сядзіба Прушынскіх, каля 1909 г.
Сядзіба Прушынскіх, каля 1909 г.
53°47′44,68″ пн. ш. 27°41′23,59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска
Архітэктурны стыль барока, класіцызм
Дата пабудовы XVIII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000362шыфр 613Г000362
Стан Зруйнавана
Map

Гісторыя правіць

Маёнтак Каралішчавічы належаў княжацкаму роду Друцкіх-Горскіх. У 1703 годзе разам з Лошыцай і Трасцянцом перайшоў Прушынскім. Першым уладальнікам быў Георгій Геранімавіч Прушынскі, ад якога Каралішчавічы адышлі да маршалка Трыбунала ВКЛ Іосіфа Прушынскага. У 1779 годзе Іосіф Прушынскі перадаў Каралішчавічы свайму сыну генерал-ад’ютанту апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага і старосце менскаму Станіславу. Ён заснаваў у сваіх маёнтках 8 касцёлаў, у тым ліку касцёлы Святога Станіслава ў Каралішчавічах у 1785 годзе і ў Новым Двары ў 1792 годзе. Пры Станіславе Прушынскім прыкладна ў апошняй чвэрці XVIII ст. была пабудавана і сядзіба. Паводле сямейных паданняў, Станіслаў Прушынскі ў 1797 годзе прымаў у сябе расійскага імператара Паўла І і быў узнагароджаны тым ордэнам Святой Ганны. Каралішчавічы перайшлі пасля смерці Станіслава да яго старэйшага сына падкаморыя менскага Міхала Прушынскага, які валодаў Заслаўем, потым менскаму суддзю Мечыславу Прушынскаму[1].

Апошнім уладальнікам стаў член Мінскага земляробчага таварыства Міхал Прушынскі[1].

Архітэктура правіць

 
Руіны стайні, 2021

Сядзіба займала высокую левую тэрасу ракі Свіслач, у месцы круглага жывапіснага выгібу ракі. Уключала сядзібны дом, рэгулярны парк, касцёл і гаспадарчы двор. Уяўленне аб доме дае адзін фотаздымак. Драўляны, зрубнай канструкцыі будынак спалучаў формы барока і класіцызму. У плане выцягнуты, прамавугольны, аднапавярховы, накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. На фасадзе — драўляны ганак з калонамі, у кожным крыле фасада па пяць вокнаў. На галоўнай восі — сенцы; планіроўка на дзве паловы. У доме была мэбля XIX ст., збор сямейных партрэтаў[1].

Ад параднага двара на высокай тэрасе, уніз па склону размяшчаўся рэгулярны парк — узор рэгулярных тэрасных паркаў другой паловы XVIII ст. Раслі ліпавыя баскеты, шырока прымянялася тапіярная фармоўка дрэў. Дрэвы стваралі самкнутае насаджэнне і замацоўваюць круты схіл рачной тэрасы. Парк вызначаўся маляўнічасцю дальніх перспектыў на пойму, ахопленую паўкальцом рэчышча. Акцэнтам дальняй перспектывы ёсць касцёл Святога Станіслава на процілеглым баку ракі, у якім на аргане калісьці іграў Станіслаў Манюшка. У 1930-я гг. будынак быў перабудаваны пад клуб[1].

Сядзібны дом згарэў у 1989 годзе. З сядзібных пабудоў захавалася пабудаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ ст. прамавугольная ў плане (33х12 м) стайня (?) з чырвонай цэглы. Добра выяўлены фрагмент ахоўнай паласы, які мае вялікае супраць эразійнае значэнне, у складзе якой выкарыстоўвалася гібрыдная форма лістоўніцы[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław—Warszawa—Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. — T. 1. — 352 s.

Спасылкі правіць