Сінча
Сінча́[1] (трансліт.: Sinča, руск.: Синча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.
Вёска
Сінча
| ||||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Месціцца за 10 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 10 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
ГісторыяПравіць
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У 19 ст. у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.
У 1897 годзе працавалі 2 лаўкі і вінакурны завод.
У пачатку 20 ст. у Амельнянскай воласці, побач з вёскай знаходзілася аднаіменны маёнтак Ратынскага. Працавала школа царкоўнай граматы (адкрыта ў 1903 г.).
Летам 1905 г. адбылося сялянскае хваляванне. Выступленне былопадаўлена салдатамі, яго арганізатары арыштаваны.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасля рэвалюцый працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўніка.
З 1924 г. да 1965 г. цэнтр Сінчанскага сельсавета.
У 1933 г. быў створаны саўгас "Сінча", працавала кузня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У жніўні 1941 г. пасёлак спалены, загінула 7 жыхароў.
НасельніцтваПравіць

Турыстычная інфармацыяПравіць
СлавутасціПравіць
- Гаспадарчы двор.
Страчаная спадчынаПравіць
- Сядзібна-паркавы ансамбль Ратынскіх (XVIII ст.).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сінчы́, мн.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сінча