Тайнік яйцападобны
Та́йнік яйцападобны[3] (Listera ovata) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Тайнік яйцападобны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьТайнік авальны, начная цень, дрэмлік[4].
Батанічнае апісанне
правіцьГэта травяністыя расліна з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло нясе два шырокіх супрацьлеглых ліста, авальнай формы, якія размяшчаюцца амаль гарызантальна.
Сцябло заканчваецца падоўжаным шматкветкавым суквеццем. Кветкі дробныя, зялёна-жаўтаватыя. Форма кветак нагадвае кроплі. Знешнія лісточкі калякветніка зялёныя. Плод — каробачка.
Арэал і экалогія
правіцьАрэал віду ахоплівае большую частку Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, Малую і Сярэднюю Азію. Тайнік яйкападобны сустракаецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Украіны гэты від распаўсюджаны ў большай частцы. Расце на вільготных месцах у ліставых лясах. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[5].
Зноскі
правіць- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Тайник яйцевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Швец І. У. Та́йнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 70. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Скуратовіч А. М. Та́йнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Listera — Тайник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 350. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
правіць- Тайник яйцевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 красавіка 2024)
- Тайнік яйкападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 19 верасня 2020.
- Listera ovata (L.) R. Br. (Тайник яйцевидный) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 3 жніўня 2023)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |