Чартапалох калючы
Чартапало́х калючы[3][4], Растроп[5] (Carduus acanthoides) — від кветкавых травяністых раслін роду Чартапалох сямейства Астравыя.
Чартапалох калючы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Шматгадовая травяністая, калючая, рэдка апушаная, светла-зялёная расліна вышынёй 0,3—1,5[4] м. Корань верацёнападобны. Сцябло прамое, баразнаватае, крылатае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, скурыстае, жорсткае, простае, выемчата-перыстарадзельнае, да 20 см у даўжыню, сядзячае, з моцнымі жоўтымі калючкамі даўжынёй да 8[4] мм па краі. Ніжняе лісце рана ападае[4]. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або па 2—3 на кароткіх калючых кветаносах, амаль шарападобныя, да 3 см у дыяметры, малінавага ці цёмна-ружовага колеру. Плод — крыху рабрыстая, шэра-аліўкавая сямянка з чубком.
Распаўсюджанне і экалогіяПравіць
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет), умераных абласцей Азіі[6]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, у Аргенціне і Уругваі[6].
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[7]. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, пашах, агародах і ў вінаградніках, каля дарог, на засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Гаспадарчае значэннеПравіць
Лекавая і пустазельная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ а б Taxon: Carduus acanthoides L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Чертополох шиповатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Red Data Book of Estonia // Comission for Nature Conservation of the Estonian Academy of Sciences (англ.)
ЛітаратураПравіць
- Кім Г. А. Чартапалох // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 327—328.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 355. — ISBN 5-87317-163-7. (руск.)
- Тамамшян С. Г. Род 1589. Чертополох — Carduus L. emend Gaertn. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Е. Г. Бобров и С. К. Черепанов. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1963. — Т. XXVIII. — С. 24—25. — 653 с. — 2 200 экз. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Чертополох шиповатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Carduus acanthoides L. - Чертополох колючий, шиповатый, акантоидный, акантолистный // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)