Эрвін Отавіч Шуберт

Эрвін Отавіч Шуберт (нар. 31 мая 1912, г. Піяск, цяпер Польшча — 26 красавіка 1996) — беларускі архітэктар-мастак і дызайнер мэблі.

Эрвін Отавіч Шуберт
Дата нараджэння 31 мая 1912(1912-05-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1996(1996-04-26) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

У 1928 годзе пайшоў працаваць сталяром на мэблевую фабрыку. Адначасова пачаў вучыцца на вячэрнім факультэце Вышэйшай школы г. Берліна па спецыяльнасці, а ў 1931 г. перавёўся на дзённае аддзяленне[1]. У Германіі таго часу эталонам мэблевага дызайну стала мэбля стылю баўхаус. Магчыма, асновы гэтага стылю ляглі ў аснову першых самастойных работ Эрвіна Отавіча. У 1933 годзе ён удзельнічаў ва ўсегерманскім конкурсе «Новыя формы мэблі». Праекты Шуберта былі прызнаны лепшымі, яму прысудзілі першую і заахвочвальную прэміі[2].

У сакавіку 1933 г. атрымаў дыплом архітэктара па інтэр’еры і мэблі. У тым жа месяцы НСДАП атрымала большасць у Рэхстагу. У красавіку таго ж года Шуберт па палітычных перакананнях з’ехаў у Савецкі Саюз і замовіў праз МАДР пра атрыманне савецкага грамадзянства[1]. Першыя практычныя крокі архітэктара Шуберта ў Маскве — гэта праца мастаком-канструктарам у мастацкім фабрычна-заводскім вучылішчы ў Абрамцаве і навуковым супрацоўнікам у Кабінеце ўнутранага абсталявання і мастацкай прамысловасці Усесаюзнай акадэміі архітэктуры. З гэтага часу ён працаваў над распрацоўкай праектаў мэблі, якая пазней стала папулярнай у СССР.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, архітэктар Шуберт падзяліў лёс шматлікіх савецкіх немцаў і быў высланы ў Татарскую АССР. За час высылкі працаваў у лясгасе пад г. Баўлы, у будаўнічых арганізацыях Казані і Залатавуста[1], у Чалябінскгарпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1955 года[3].

У 1960-я гг., калі пачалася барацьба з «архітэктурнымі празмернасцямі», успомнілі пра напрацоўкі канструктывістаў. Як спецыяліст Эрвін Отавіч даследваў пытанні комплекснага нетыпавога абсталявання грамадскіх будынкаў, новых узораў і тэхналогій вытворчасці мэблі.

У Беларусі правіць

У верасні 1960 г. майстра запрасілі на працу ў г. Мінск, на пасаду галоўнага архітэктара праектаў інстытута «Мінскпраект»[1]. З 1963 года — галоўны архітэктар эксперыментальна-канструктарскага бюро мэблі Мінляспрама БССР[3]. Рамкі існых у 1960-х гг. тэхналогій яшчэ былі цесныя для ўвасаблення ў жыццё яго задум, але многае галоўнаму архітэктару ўсё ж удалося ажыццявіць — перабудаваць не толькі сістэму праектавання, але і арганізацыю вытворчасці[4].

Творчасць правіць

Аўтар праектаў крам «Галоўтытунь» у Баку, Батумі, Сухумі, Ерэване (19351938), аўтар інтэр’ераў Казанскага філіяла Акадэміі навук СССР, Палаца культуры ў г. Аш, комплекснага абсталявання і меблёўкі абласной бібліятэкі  (руск.), эксперыментальнай школы і ясляў-саду ў Чалябінску, праектаў жылых дамоў, піянерлагераў, дзіцячых дач (19531959), аўтар камплектаў мэблі для Мінскага аэрапорта, кнігарні «Дружба», чытальнай залы імя Горкага, актавай залы заводакіраўніцтва трактарнага завода ў Мінску, санаторыя «Ай-Даніль» у Ялце[3], агенцтва Аэрафлоту, Вярхоўнага Савета БССР, Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна, залы выставак Дома мадэляў, дома творчасці пісьменнікаў «Іслач», дома адпачынку «Дразды», гасцініцы «Беларусь», санаторыя «Беларусь»[ru] у Місхоры, Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР і іншых[4].

Эрвін Отавіч быў пастаянным удзельнікам конкурсаў па праектаванні мэблі. Распрацаваў праекты і ажыццявіў у натуры выставачныя кампазіцыі павільёна Беларусі на ВДНГ СССР, на міжнародных кірмашах у Лейпцыгу, Дзюсельдорфе, Маскве[1].

Пры непасрэдным удзеле Шуберта ўпершыню ў БССР была створана серыя корпуснай мэблі ўніверсальнай зборна-разборнай канструкцыі, камплект мэблі з улікам трансфармацыі па росце[3], распачаты пошукі новых формаў гнутаклеенай мэблі, дэкаратыўнай апрацоўкі вырабаў з дапамогай пескаструменнай тэхналогіі[2].

У 1964 г. быў выдадзены «Альбом бібліятэчнага абсталявання» (Масква)[3], а ў 1981 г. інстытут «Мінскпраектмэбля» выпусціў каталог мэблі,[4] у якім былі сабраны лепшыя ўзоры мэблі па праектах Эрвіна Отавіча. Стаяў у вытокаў стварэння савецкай мэблі, праекты якой разлічаны на індустрыяльныя метады яе вытворчасці.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны залатым (1968), сярэбраным (1972), бронзавым (1976) медалямі ВДНГ СССР, дыпломамі I, II, III ступеняў (1971, 1974, 1979) ВДНГ БССР[3].

Зноскі

  1. а б в г д Шостак, Г. И. К 95-летию со дня рождения Э. О. Шуберта / Г. И. Дубовик // Республиканская строительная газета. — 2007. — 30 мая. — С. 17-18.
  2. а б Э. О. Шуберт. К 95-летию мастера // Белорусский союз архитекторов. — 2007. — Режим доступа: http://bsa.by. — Дата доступа: 08.05.2011.
  3. а б в г д е Шуберт Эрвин Оттович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. а б в Новости отрасли // Архивы Беларуси. — 2007. — Режим доступа: http://archives.gov.by. — Дата доступа: 08.05.2011.

Литература правіць

  • Шуберт Эрвин Оттович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Кес, Д. Стили мебели / Д. Кес. — М.: Издательство АН Венгрии, 1981. — 298 с.
  • Шостак, Г. И. К 95-летию со дня рождения Э. О. Шуберта / Г. И. Дубовик // Республиканская строительная газета. — 2007. — 30 мая. — С. 17-18.
  • Э. О. Шуберт. К 95-летию мастера // Белорусский союз архитекторов. — 2007. — Режим доступа: http://bsa.by. — Дата доступа: 08.05.2011.
  • Новости отрасли // Архивы Беларуси. — 2007. — Режим доступа: http://archives.gov.by. — Дата доступа: 08.05.2011.

Спасылкі правіць