Адкрыць галоўнае меню

Юрый Іосіфавіч Пунтус

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер
Футбол
Юрый Пунтус
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Іосіфавіч Пунтус
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1960(1960-10-08) (59 гадоў)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1977 — 1979 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Трактар (Мінск)
1979 — 1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Граніт (Мікашэвічы)
1980 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Лакаматыў (Баранавічы)
1981 — 1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Спутнік (Мінск)
1986 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Спартак (Сяміпалацінск) 12 (4)
Трэнерская кар’ера
1987 — 1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Спутнік (Мінск) трэнер
1991 — 1992 Беларусь Прамень (Мінск)
1993 Расія Дынама (Якуцк)
1994 Расія Саматлор-XXI (Ніжневартаўск) трэнер
1995 Расія Рыбак (Старадубскае)
1996 — 2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
1999 — 2005 Беларусь Беларусь (да 21)
2004 — 2006 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
2006 — 2007 Беларусь Беларусь
2007 — 2009 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск)
2009 — 2011 Беларусь Дынама (Брэст)
2011 — 2013 Беларусь Смалявічы-СТІ
2014 — 2017 Беларусь Славія-Мазыр
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск)
2019 — Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў


Юрый Пунтус (нар. 8 кастрычніка 1960, в. Цівалі, зараз у межах Мінска) — былы савецкі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым беларускі трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за розныя клубы ў Чэмпіянаце БССР. Значных дасягненняў як ігрок не меў. У 1986 годзе гуляў за казахскі «Спартак» з Сяміпалацінска. На наступны год завяршыў кар’еру іграка з-за траўмы і перайшоў на трэнерскую працу.

Трэнерская кар’ераПравіць

У 1987 годзе пачаў кар’еру трэнера ў мінскім «Спутніку». Пазней узначальваў мінскі «Прамень». У 1993—1995 гадах працаваў у Расіі.

БАТЭПравіць

У 1996 годзе прыняў прапанову Анатоля Капскага і ўзначаліў адроджаны барысаўскі БАТЭ. За два гады вывеў клуб у Вышэйшую лігу, а ўжо ў 1999 годзе выйграў залатыя медалі. За сем гадоў, пакуль Пунтус узначальваў БАТЭ ў вышэйшай лізе (1998—2004) барысаўчане ніводнага разу не засталіся без медалёў.

У 1999 годзе дадаткова стаў галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. Вывеў яе ў фінальную частку моладзевага чэмпіянату Еўропы 2004.

МТЗ-РІПА і нацыянальная зборнаяПравіць

У канцы 2004 года нечакана пакінуў БАТЭ і стаў галоўным трэнерам мінскага МТЗ-РІПА, які толькі што ледзь выратаваўся ад вылету. Але ўжо на наступны год мінчане разам з Пунтусам выйгралі Кубак Беларусі і бронзавыя медалі чэмпіянату.

У лютым 2006 года Пунтус быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі, адначасова працягваў працаваць з МТЗ-РІПА. У канцы 2006 года пакінуў МТЗ-РІПА і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай. Але асаблівых поспехаў з нацыянальнай камандай не меў і ў ліпені 2007 года, пакінуўшы зборную, вярнуўся ў МТЗ-РІПА. У 2008 годзе зноў выйграў Кубак і бронзавыя медалі.

«Дынама» БрэстПравіць

У 2009 годзе перайшоў на месца галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама». Праводзіў амаладжэнне брэсцкай каманды, запрасіў у Брэст такіх ігракоў, як Уча Гагаладзэ і Ігар Бурко, у той жа час па яго ініцыятыве ў верасні 2010 года родны клуб пакінуў Раман Васілюк. У сезонах 2009 і 2010 брэсцкая каманда займала пятае месца ў чэмпіянаце, а старт сезона 2011 быў правалены, і ў ліпені 2011 года Пунтус быў звольнены з брэсцкага клуба.

«Смалявічы-СТІ»Правіць

Вельмі хутка Пунтус нечакана для ўсіх прыняў прапанову ўзначаліць смалявіцкі «Вігвам», які на той час замыкаў турнірную табліцу Другой лігі. Намерваўся вывесці клуб (які пазней атрымаў назву «Смалявічы-СТІ») ў Вышэйшую лігу, як некалі зрабіў з БАТЭ[1]. У сезоне 2011 здолеў падняць «Смалявічы» у сярэдзіну турнірнай табліцы, а на наступны год клуб, які ўзмацніўся перспектыўнімі маладымі ігракамі, перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую.

У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» выступалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА. Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У кастрычніку 2013 года, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[2].

«Славія»Правіць

У студзені 2014 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Пунтус узначаліць мазырскую «Славію», якая страціла месца ў Вышэйшай лізе. Афіцыйна стаў галоўным трэнерам мазырскага клуба ў пачатку лютага[3]. У Мазыры здолеў сабраць маладую каманду, у якой выступаў шэраг вопытных ігракоў (сярод якіх Алег Страхновіч), значную частку футбалістаў Пунтус запрасіў са свайго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ». У выніку «Славія» за некалькі тураў да фінішу Першай лігі гарантавала сабе вяртанне ў элітны дывізіён.

Сезон 2015 «Славія», якая ў міжсезонні ўзмацнілася ў асноўным ігракамі з Першай лігі, пачала добра і апынулася ў сярэдзіне табліцы, але ў другой палове чэмпіянату стала цярпець паражэнні і стала блізкай да зоны вылету. Пасля хатняга паражэння ад «Слуцка» (1:6) у пачатку кастрычніка Пунтус заявіў пра жаданне пакінуць пасаду галоўнага трэнера, аднак кіраўніцтва клуба прапанавала трэнеру працягнуць працу з камандай[4]. 8 лістапада Пунтус кіраваў «Славіяй» у матчы апошняга тура супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), тым самым стаў першым у гісторыі трэнерам, які правёў 400 матчаў у Вышэйшай лізе[5].

У снежні 2015 года стала вядома, што Пунтус застанецца галоўным трэнерам «Славіі» на наступны сезон[6]. Пасля роўнага сезона 2016, у 2017 годзе каманда апынулася ў зоне вылету, у канцы сезона апусціўшыся на перадапошняе месца. Пасля паражэння ў 29-м туры ад наваполацкага «Нафтана» (1:2) Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, якую да апошняга тура рыхтаваў Міхаіл Марціновіч. У выніку «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Пунтус па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера мазыран[7].

«Белшына»Правіць

У студзені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам бабруйскай «Белшыны»[8]. Пад кіраўніцтвам Пунтуса бабруйскі клуб стаў адным з лідараў у Першай лізе, у сезоне 2019 каманда ўпэўнена ўтрымлівала другі радок, які забяспечваў выхад у Вышэйшаую лігу.

«Тарпеда-БелАЗ»Правіць

У верасні 2019 года, пакінуўшы «Белшыну», перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9].

Трэнерскія дасягненніПравіць

Зноскі