Якаў Марцінавіч Фардон

беларускі архітэктар

Якаў (Якуб) Марцінавіч Фардон (23 ліпеня 1808, Гродна — 26 кастрычніка 1888, Гродна) — беларускі архітэктар часоў Расійскай імперыі, які працаваў у Гродзенскай губерні. Калежскі асэсар.

Якаў Марцінавіч Фардон
Дата нараджэння 23 ліпеня 1808(1808-07-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1888(1888-10-26) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Язэп Мельхіёр Фардон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і Марціна Фардона і Мар’яны Цыркоўні ў Гродне, меў братоў Юльяна, Караля і Мар’яггу[1]. Каталік.

Скончыў Гродзенскую павятовую школу і вучыўся дзевяць гадоў у гродзенскага архітэктара. З 1829 года працаваў капіравальшчыкам у Беластоцкай абласной управе. З 1831 года быў памочнікам гродзенскага губернскага архітэктара. З 1833 года быў памочнікам архітэктара Беластоцкай вобласці. Між іншым, падрыхтаваў план разбураных кляштараў Беласточчыны. З 1836 года — зноў памочнік гродзенскага губернскага архітэктара[1].

27 лістапада 1858 года Якуб разам з дачкой Аляксандрай прынялі расійскае грамадзянства.

У 1862 годзе Якуб быў ужо асэсарам-саветнікам па будаўніцтве пры Гродзенскім магістраце. У 1864 годзе стаў начальнікам Мастацкага стала Гродзенскага губернскага праўлення. Пазней праектаваў жылыя дамы[2].

У 1876 годзе разам з Іванам Калянкевічам балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак прайграў Калянкевічу[2].

Памёр у Гродне 26 кастрычніка 1888 года. Пахаваны на Фарных могілках[1].

Сям’я

правіць

Першыя два шлюбы скончыліся ўдаўством. Ад другога шлюбу з Міхалінай з Белаблоцкіх меў дачку Аляксандру Сабіну. Ад трэцяга шлюбу са шляхцянкай Феліцыяй Луковіч меў сына Мельхіёра Фардона, які стаў каталіцкім святаром[1].

Праекты

правіць
 
Касцёла Святога Крыжа ў Брэсце. 1929
Беларусь
Польшча

Зноскі

  1. а б в г Макарчык 2007, с. 7.
  2. а б в Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
  3. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40
  4. Тарас Шчыры. Гожа — тут паўсюль прыгожа! // Звязда, 12 жніўня 2014. (бел.)
  5. Кулагін, А. М. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. — С. 77.
  6. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
  7. Мікалаеўская царква. // Шарашоўская сярэдняя школа, 11 лістапада 2016. (руск.)

Літаратура

правіць