Ян Янавіч Сянкевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ян Сянкевіч)

Ян Сянкевіч (нар. 18 лютага 1995, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Алімпія» з Эльблёнга.

Футбол
Ян Сянкевіч
Поўнае імя Ян Янавіч Сянкевіч
Нарадзіўся 18 лютага 1995(1995-02-18)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Алімпія (Эльблёнг)
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Белкард (Гродна) 1 (0)
2013—2017 Беларусь Нёман (Гродна) 8 (0)
2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 29 (11)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 23 (0)
2019 Беларусь Смалявічы 8 (2)
2019   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 15 (4)
2020 Беларусь Ліда 12 (10)
2020 Беларусь Гарадзея 7 (2)
2021 Беларусь Смаргонь 10 (0)
2021— Польшча Алімпія (Эльблёнг)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2021.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2013 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Сянкевіч, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з «Мінскам» (0:2). У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўным складзе гродзенцаў.

У сезоне 2017 на правах арэнды выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У пачатку 2018 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе магіляўчан стаў трывала з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў. У выніку, у сакавіку 2019 года далучыўся да «Смалявічаў» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе смалявіцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[4], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак пазней пакінуў клуб і на сезон 2020 быў заяўлены ў складзе «Ліды». Стаў адным з ключавых ігркоў лідскай каманды, з 10 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі.

У ліпені 2020 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Спачатку трывала з’яўляўся ў складзе, з кастрычніка стаў заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу» і мазырскай «Славіяй», а ў лютым далучыўся да «Смаргоні» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Гуляў у стартавым складзе каманды.

У ліпені 2021 года перайшоў у польскі клуб «Алімпія» з Эльблёнга[8].

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Белкард   1 0
2013 дубль Нёман   15 2
2014 дубль Нёман   24 5
2015 Д1 Нёман   4 0
2016 Д1 Нёман   4 0
2017 Д2 Граніт   29 11
2018 Д1 Дняпро   23 0
2019 (1) Д2 Смалявічы   8 2
2019 (2) Д2 Спадарожнік   15 4
2020 (1) Д2 Ліда   12 10
2020 (2) Д1 Гарадзея   7 2
2021 (1) Д1 Смаргонь   10 0

Зноскі

Спасылкі

правіць