18 снежня
(Пасля перасылкі з 18.12)
18 снежня — трыста пяцьдзясят другі (трыста пяцьдзясят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1529: На польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання каралём свайго сына Жыгімонта Аўгуста.
- 1842: Са складу Віленскай губерні вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам, з іх створана Ковенская губерня.
- 1865: Увайшла ў сілу 13-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства.
- 1882: Першыя тэлефонныя лініі злучылі гомельскі маёнтак князя Ф. Паскевіча з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
- 1917: У Мінску распачаўся Першы Усебеларускі з’езд.
- 1918: ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы пачало выдаваць у Мінску на польскай мове газету «Młot» (выходзіла да сакавіка 1926).
- 1943: Савецкія войскі ўвайшлі ў Васілевічы.
- 1956: Японія ўступіла ў ААН.
- 1965: У Мінску ўведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.
- 2005: На выбарах прэзідэнта Балівіі перамог Хуан Эва Маралес.
Нарадзіліся
правіць- 1815: Эгран Лундгрэн, шведскі мастак і пісьменнік (пам. 23.12.1875)
- 1856: Джозеф Джон Томсан, англійскі фізік (пам. 30.8.1940)
- 1878: Іосіф Сталін, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч (пам. 1953)
- 1883: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак (пам. 23.8.1968)
- 1892: Наэль Раквер, французскі акцёр
- 1928: Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг
- 1933: Ален Бард, амерыканскі хімік
- 1953: Пітэр Сарнак, матэматык
- 1953: Дэвід Чыперфілд, брытанскі архітэктар
- 1956: Бент Хамер, нарвежскі кінарэжысёр
- 1963: Брэд Піт, амерыканскі акцёр
- 1980: Крысціна Агілера, амерыканская спявачка
- 1992: Крыстэн Фолкнер, амерыканская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
правіць- 1442: П'ер Кашон, біскуп Бавэ (нар. 1371)
- 1542: Станіслаў Гаштольд, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч (нар. ~1507)
- 1753: Міягава Цёсюн, японскі мастак
- 1803: Іаган Готфрыд Гердэр, нямецкі філосаф (нар. 25.8.1744)
- 1829: Жан-Батыст Ламарк, французскі біёлаг (нар. 1.8.1744)
- 1935: Альбрэхт Антоні Радзівіл, палітычны дзеяч, шаснаццаты нясвіжскі ардынат (нар. 18.12.1885)
- 1969: Пятро Глебка, беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, драматург, перакладчык (нар. 6.7.1905)
- 1971: Аляксандр Твардоўскі, рускі савецкі паэт (нар. 21(8).6.1910)
- 2011: Вацлаў Гавел, чэшскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Чэхаславакіі і Чэхіі (нар.5.10.1936)
- 2014: Вірна Лізі, італьянская актрыса
Святкуюць
правіць- Міжнародны дзень мігранта
- Міжнародны дзень арабскай мовы
- Сусветны дзень сноўбордзінга
- Малдова: Дзень паліцыі
- Нігер: Дзень рэспублікі
- Расія: Дзень падраздзяленняў уласнай бяспекі органаў унутраных спраў Расіі