1911 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1911 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Дзмітрый Сцялецкі «Гусляр», ілюстрацыя для часопіса «Апалон», 1911

Падзеі

правіць
  • сакавік — «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku». У Мінску, у доме Ляхоўскага на Саборнай плошчы, у памяшканні польскага клуба «Агніска» адбылася буйная мастацкая выстаўка, аналагаў якой яшчэ не было ў Беларусі. Удзельнічалі 47 мастакоў і 166 твораў мастацтва, у тым ліку плакаты, архітэктурныя праекты і ювелірныя вырабы. Куратарам выстаўкі быў скульптар Яраслаў Тышынскі, які даваў ўрокі малявання ў сем’ях Ваньковічаў, Прушынскіх і Чапскіх. Рэпартаж (у тым ліку і фота) для сакавіцкага нумару часопісу Tygodnik Wileński рабіў Ян Булгак, «бацька беларускай і польскай фатаграфіі»:

Мінск здолеў самастойна арганізаваць добрую мастацкую выставу — лаканічную, вытрыманую ў добрым шляхетным стылі. Мінск — не пасіўны прымальнік чужых, імпартаваных мастацкіх збораў, а ініцыятар і творца — паказвае грамадству ўласныя скарбы, працы мастакоў роднай Літвы, зборы мясцовых аматараў і эстэтаў.

Асноўным акцэнтам экспазіцыі стаў твор Фердынанда Рушчыца «Nec Mergitur» (1905), цяпер гэты твор экспануе Нацыянальны мастацкі музей Літвы. Таксама вядомы імёны яшчэ некалькіх удзельнікаў выстаўкі: Атон Краснапольскі, Багуслаў Адамовіч, Генрых Вейсенгоф, Алена Ромер. Таксама экспанавалася 18 фатаграфій самога Яна Булгака, палова з якіх «была выкананая ў складанай тэхніцы: афортны друк з ужываннем маслянай фарбы і дадатковай апрацоўкай фатаграфіі пэндзлем»[1].

Пейзажыст Зянон Ленскі дэманстраваў эцюд «З венецыянскіх матываў», рэпрадукцыю якога прыводзіць «Tygodnik Wileński» (1911, № 4, с. 4)[2].

З’явіліся

правіць

Нарадзіліся

правіць

Памерлі

правіць
  • Вацлаў Пятровіч Федаровіч (нар. 1848), краязнавец, калекцыянер. Член-карэспандэнт Кракаўскай Акадэміі навук. 3 1884 жыў і працаваў у Віцебску. Паводле інвентару за 1923 год, калекцыя складалася з 1972 назваў і ўключала больш за 7000 прадметаў. Зараз у фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца толькі троху больш за 200 прадметаў са збору Вацлава Федаровіча

Галерэя жывапісу

правіць

Галерэя фота

правіць

Зноскі

  1. citydog.by «Мінск, 1911: рэпартаж са скандальнай выставы (фота)»
  2. Марыя Грамыка. Беларускі пейзажны жывапіс першай паловы ХХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2011. — С. 151. — 168 с. — ISBN 978-985-08-1348-0.
  3. БАДАНОВ Геннадий Петрович Архівавана 7 жніўня 2013. (руск.)
  4. [https://web.archive.org/web/20150923174233/http://www.artmuseum.by/ru/vyst/proshedshie-vyistavki/vyistavka-odnoj-kartinyi.-isaak-davidovich.-franczisk-skorina Архівавана 23 верасня 2015. Архівавана 23 верасня 2015. Архівавана 23 верасня 2015. Архівавана 23 верасня 2015. Архівавана 23 верасня 2015. Архівавана 23 верасня 2015. Архівавана 23 верасня 2015. Выставка одной картины. Исаак Давидович. Франциск Скорина (руск.)] Архівавана 23 верасня 2015.