31 ліпеня
(Пасля перасылкі з 31.7)
31 ліпеня — дзвесце дванаццаты (дзвесце трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 432: Сікст III становіцца Папам Рымскім.
- 781: Першае зафіксаванае вывяржэнне Фудзіямы.
- 1649: Адбылася бітва пад Лоевам, казацкія войскі разбітыя арміяй Вялікага Княства Літоўскага.
- 1893: У Дубліне створана Гэльская ліга.
- 1920: Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне БССР.
- 1936: Кароль Нарвегіі Хокан VII адкрыў Лесвіцу троляў.
- 1950: Зняволены ў СССР апошні кітайскі імператар Пу І перададзены КНР.
- 1961: У Ізраіль прыбыў мільённы імігрант.
- 1972: Брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі праведзена аперацыя «Мотармэн».
- 2007: Пачалася міратворчая аперацыя ААН і Афрыканскага Саюза ў Дарфуры.
Нарадзіліся
правіць- 1396: Філіп III Добры, герцаг Бургундыі (пам. 15.6.1467)
- 1640: Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 10.11.1673)
- 1796: Жан Батыст Гаспар Дэбюро, французскі акцёр-мім (пам. 16.6.1846)
- 1800: Фрыдрых Вёлер, нямецкі хімік (пам. 23.9.1882)
- 1802: Ігнат Дамейка, беларускі, польскі і чылійскі навуковец, геолаг (пам. 23.2.1889)
- 1817: Ігнат Храпавіцкі, паэт і фалькларыст (пам. 25.12.1893)
- 1875: Жак Віён, французскі мастак
- 1898: Сендэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст (пам. 26.9.1964)
- 1901: Жан Дзюбюфэ, французскі мастак і скульптар
- 1906: Вера Марэцкая, руская актрыса (пам. 1978)
- 1914: Луі дэ Фюнес, французскі кінаакцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст (пам. 27.1.1983)
- 1923: Джозеф Келер, амерыканскі матэматык
- 1944; Роберт Кархарт Мертан, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- 1962: Уэслі Снайпс, амерыканскі акцёр
- 1965: Джаан Роўлінг, англійская пісьменніца, аўтар серыі раманаў пра Гары Потэра
- 1982: Міхаэль Юнг, нямецкі коннік, алімпійскі чэмпіён
- 1989: Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка
- 1998: Куінсі Хол, амерыканскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 1556: Ігнацій Лаёла, заснавальнік Таварыства Ісуса, прылічаны да святых (нар. 24.12.1491)
- 1750: Жуан V, кароль Партугаліі (нар. 22.10.1689)
- 1784: Дэні Дзідро, французскі філосаф-асветнік, пісьменнік і мастацкі крытык (нар. 5.10.1713)
- 1886: Ферэнц Ліст, венгерскі кампазітар (нар. 22.10.1811)
- 1944: Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік і лётчык (нар. 29.6.1900)
- 1993: Бадуэн I, кароль Бельгіі (нар. 7.9.1930)
- 1998: Аляксей Філіпчанка, беларускі юрыст, праваабаронца.
- 2022: Біл Расел, амерыканскі баскетбаліст
Святкуюць
правіць- Гаваі, ЗША: Дзень сцяга
- Дамініканская Рэспубліка: Дзень бацькі
- Малайзія: Дзень герояў
- Рэспубліка Конга: Дзень пачатка рэвалюцыі