Дуднік лясны

від раслін
(Пасля перасылкі з Angelica sylvestris)

Ду́днік лясны, заячы кроп, ствольнік[3] (Angelica sylvestris) — від кветкавых раслін з роду Дуднік (Angelica) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Тыпавы від роду.

Дуднік лясны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Angelica sylvestris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29450
NCBI  54703
EOL  581771
GRIN  t:3425
IPNI  837777-1
TPL  kew-2639281

Назвы правіць

Дуднік лясны, дзягель[4], відомец, дзягіль, дзегіл, заячы кроп[5], дзягель лесавы[6][7][8][9], блёкат, кудравы дзягіль, ствольнік[6].

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовая[3] травяністая расліна вышынёй да 2 м. Сцябло тоўстае, прамастойнае, полае ўнутры, галінастае ў верхняй частцы. Лісце двойчы і тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце з мехападобнай похвай, на чаранках. Кветкі белавата-ружовага колеру, у парасонавых суквеццях. Плодвіслаплоднік.

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Кветкі

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Віда распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Азіі (Расія, Сірыя, Турцыя, Кітай і інш.) і Еўропы. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[10]. Ценевынослівая расліна. Расце на сырых і забалочаных лугах, берагах вадаёмаў, у лясах і на ўзлесках, асаковых і мохавых балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на пустках, каля дарог. Цвіце чэрвеніліпені.

Выкарыстанне правіць

Лекавая і меданосная расліна. Выкарыстоўваецца ў ежу ў якасці прыправы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Дудник лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Дудник лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)