Пясчанка (птушка)
Пясча́нка (Calidris alba) — птушка сямейства бакасавых атрада сеўцападобных.
Пясчанка (птушка) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Птушка памерамі 18—20[1] см, маса 58—88[1] г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Пер'е на спіне цёмна-бурае, на бруху белае. Бакі галавы, шыя, валляк вохрыста-рыжыя з цёмнымі плямамі. Дзюба і ногі цёмныя. На нагах па 3 пальцы, задні палец адсутнічае. Гняздуецца на зямлі. Корміцца камарамі, лічынкамі насякомых, павукамі і інш.
Распаўсюджванне
правіцьПашырана на арктычных узбярэжжах і астравах Паўночнай Амерыкі, Еўразіі, Грэнландыі. Вандроўны і пералётны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Адзначаўся ў 1925 г. на рэках Сож, Дняпро, возеры Равучае ў Добрушскім раёне, 1933 годзе ў Гродзенскай вобласці[1]. У 2009 годзе адзначаны ў рыбагаспадарцы «Волма» ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці[2].
Зімуе на марскіх узбярэжжах Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- ↑ Состав орнитофауны Беларуси официально пополнился // Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Песчанка (птица сем. ржанковых)(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пясчанка (птушка)