Гірчоўнік татарскі
Гірчо́ўнік татарскі, гірчоўнік похвенны[3][4] (Conioselinum tataricum) шматгадовая травяністая расліна з роду Гірчоўнік (Conioselinum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Гірчоўнік татарскі | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Conioselinum tataricum Hoffm. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Батанічнае апісанне
правіцьРасліна мае прамастаячае сцябло вышынёй 50—150[4] см, цыліндрычнай формы, каленчата сагнутае ў вузлах, з чаргавана размешчаным складаным трохкутным перыстым лісцем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Суквецце сабрана ў пэндзлік. Кветкі памерам да 1 см ад белага да чырвонага колеру[5]. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Пладанашэнне ў жніўні[6]. Плод — голы бліскучы віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавіны з 5-ю крылаткамі[4].
Жыццёвае асяроддзе
правіцьГірчоўнік татарскі расце ў вільготных месцах на берагах яроў, рэк і ручаёў, сярод кустоў ці на лясных палянах, на лугах[5][6].
Арэал
правіцьЕўрасібірскі тайговы від, распаўсюджаны ў Сярэдняй (ўсход) і Усходняй (поўнач) Еўропе і Сібіры. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных ізаляваных месцах паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу. Вядомы ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Валожынскім, Лёзненскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. Маюцца старыя гербарныя зборы з Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[6].
Ахова
правіцьРасліна ахоўваецца ў наступных краінах і рэгіёнах[5]:
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Conioselinum vaginatum
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Conioselinum tataricum Hoffm. Архівавана 13 жніўня 2010.
- ↑ а б в Гірчоўнік татарскі ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 22 красавіка 2008.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 64.
Спасылкі
правіць- Гірчоўнік татарскі ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 22 красавіка 2008.
- Гирчовник татарский — Conioselinum tataricum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Выява