Hypercompe scribonia

від матылькоў

Hypercompe scribonia — від матылькоў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae).

Hypercompe scribonia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypercompe scribonia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  939113
NCBI  505957
EOL  52757395

Апісанне правіць

 

Размах крылаў 57-91 мм. Асноўны фон крылаў белы. На пярэдніх крылах знаходзяцца кольцападобныя сінявата-чорныя плямы. Крылы, як правіла, напаўпразрыстыя ля вонкавага краю. Уздоўж унутранага краю задніх крылаў праходзяць цёмныя палосы. У вяршыні задніх крылаў маюцца чорныя круглявыя кропкі. Брушка цёмна-сіняе, амаль чорнае, з аранжавымі кропкамі на верхнім баку кожнага сегмента. У самцоў маецца вузкая жоўтая паласа па баках брушка. Ногі чорнага колеру, з белымі палоскамі.

Распаўсюджанне правіць

Арэал віду ўключае паўднёвую і ўсходнюю частку ЗША.

Біялогія правіць

Матылі вядуць начны спосаб жыцця — лёт пачынаецца ў змярканне.

Цыкл развіцця правіць

 
Устрывожаны вусень, які скруціўся ў кола

Вусень чорны са мноствам шчацінак, з чырвонымі або аранжавымі палосамі на мяжы сегментаў, якія становяцца асабліва прыкметнымі, калі патрывожаны вусень згортваецца ў кола. Зімуе вусень.

Кармавыя расліны вусеняў правіць

Зноскі