Persea
Persea — род вечназяленых дрэў і кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae). Налічваецца каля ста відаў[1], большай часткай з трапічных рэгіенаў Амерыкі. Найбольш вядомы від — авакада (Persea americana): важная пладовая культура, культывуецца па ўсім свеце дзеля ядомых пладоў.
Persea | ||||||||||||||||
Авакада (Persea americana), плады і лісце | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Persea Mill., 1754 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Tamala Raf.
| ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
Віды | ||||||||||||||||
Гл. раздзел Віды
| ||||||||||||||||
|
Назва
правіцьНавуковая назва роду ўтворана ад імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя Персея[2]. Філіп Мілер, які выкарыстаў гэта імя пры апісанні дадзенага роду, пазычыў яго ў старажытнагрэчаскіх аўтараў, Тэафраста і Гіпакрата, якія называлі так нейкае егіпецкае дрэва — магчыма, Cordia myxa або які-небудзь від з роду Mimusops[3].
Распаўсюджванне
правіцьРод мае разарваны арэал: каля 70 відаў раслін распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі; адзін від — Persea indica — з’яўляецца эндэмікам Макаранезіі (сустракаецца на Азорскіх і Канарскіх астравах, на Мадэйры, каля 80 відаў растуць ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[4].
Persea americana культывуюць у многіх рэгіенах планеты, у тым ліку ў краінах Карыбскага мора, у Фларыдзе, у Ізраілі, у Афрыцы.
Батанічнае апісанне
правіцьПрадстаўнікі роду — вечназяленыя хуткарослыя дрэвы вышыней да 30 м, часам кусты.
Лісце ў раслін эліптычнае, скурыстае.
Кветкі кволыя, у адных відаў двухполыя, у іншых аднаполыя. Пялесткаў шэсць. Тычынак дзевяць. Песцік адзін.
Плод — аднанасенная ягада[5]. Мае грушападобную або круглую форму, у некаторых відаў даволі буйная — да прыкладу, у Persea indica даўжыня плоду дасягае 25 см[4].
Віды
правіцьНекаторыя віды[6] паводле сайта GRIN (калі не пазначана іншае):
- Persea alba Nees & Mart. (subg. Eriodaphne)
- Persea americana Mill. — Авакада (subg. Persea)
- Persea borbonia (L.) Spreng. (subg. Eriodaphne)
- Persea caerulea (Ruiz & Pav.) Mez (subg. Eriodaphne)
- Persea donnell-smithii Mez (subg. Eriodaphne)
- Persea indica (L.) Spreng.
- Persea lingue (Ruiz & Pav.) Nees [syn. Persea meyeniana Nees] (subg. Eriodaphne)
- Persea longipes (Schltdl.) Meisn. (subg. Eriodaphne)
- Persea pallescens (Mez) Lorea-Hern. [syn. Persea parvifolia L.O.Williams] (subg. Persea)
- Persea liebmannii Mez [syn. Persea petenensis Lundell]
- Persea rigens C.K.Allen (subg. Eriodaphne)
- Persea schiedeana Nees (subg. Persea)
- Persea standleyi C.K.Allen (subg. Eriodaphne)
- Persea vesticula Standl. & Steyerm. (subg. Eriodaphne)
Шэраг відаў, якія раней адносілі да роду Persea, пазней былі перанесены ў іншыя роды:
- від Persea theobromifolia A.H.Gentry (1977) аднесены да роду Caryodaphnopsis[7]. Дрэва вышынёй да 40 м з шаравата-зялёнымі кветкамі і чырванавата-карычневымі зваротнаяйкападобнымі пладамі. Сустракаецца ля падножжа Анд у цэнтральным Эквадоры. Рэдкая расліна, занесена ў Міжнародную Чырвоную кнігу як від, што знаходзіцца пад пагрозай знікнення[8].
- Persea krugii Mez — Mutisiopersea[9].
Зноскі
- ↑ 99 согласно данным The Plant List: Persea (Праверана 27 чэрвеня 2011)(Проверено 27 июня 2011)
- ↑ Головкин Б. Н. О чём говорят названия растений. — М.: Агропромиздат, 1986. — С. 107. — 160 с. — (Популярная библиотека школьника). — 110 000 экз. — УДК 581
- ↑ Quattrocchi, Umberto (2000). CRC World Dictionary of Plant Names. Vol. 3 M-Q. CRC Press. p. 2015. ISBN 9780849326776.
- ↑ а б Ботаника 2006.
- ↑ Яковлев, Челомбитько 1990, с. 223.
- ↑ Спіс відаў роду Архівавана 27 кастрычніка 2000. на сайце GRIN. (англ.) (Праверана 12 студзеня 2010)
- ↑ The Plant List: Persea theobromifolia
- ↑ Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. — М.: Лесная промышленность, 1983. — С. 216. — 344 с. — 20 000 экз. — УДК 581.5
- ↑ The Plant List: Persea krugii
Літаратура
правіць- Persea // Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. = Botanica / ред. Д. Григорьев и др. — М.: Könemann, 2006. — С. 654. — 1020 с. — ISBN 3-8331-1621-8.
- Яковлев Г. П., Челомбитько В. А. Ботаника: Учеб. для фармац. институтов и фармац. фак. мед. вузов / Под ред. И. В. Грушвицкого. — М., 1990. — 367 с. — 63 000 экз. — ISBN 5-06-000084-2.