«Martin S.»[1]музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 года удзельнікамі гурта «Моцарт» (MoZart), які існаваў з 2003 года[2]. Пераможца 9-га адкрытага музычнага фестываля БДУ «Такие пряники» (2012)[3]. Прырыў 2012 года па версіі Тузін Гітоў (2 месца)[4]. Гурт выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» (2012) і «Першы» (2015).

Martin S.
Удзельнікі Martin S. (злева-направа: Уладзімір Боська, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў, Ілля Басько) у студыі падчас здымак лайв-кліпу на сынгл «Новы дзень» (люты 2019)
Удзельнікі Martin S. (злева-направа: Уладзімір Боська, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў, Ілля Басько) у студыі падчас здымак лайв-кліпу на сынгл «Новы дзень» (люты 2019)
Асноўная інфармацыя
Жанр поп-рок
Гады 2011-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Маладзечна
Мова песень беларуская
Лэйбл Вігма
Склад Уладзімір Боська, Ілля Басько, Яўген Шэлепень, Маргарыта Мядзвецкая, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў
Іншыя
праекты
Гурт «Моцарт»
martin-s.org

Альбомы

правіць

Кампазіцыі:

  1. Уводзіны (Intro; 1:17)
  2. «Раз на раз» (3:46)
  3. «Маю надзею» (3:53)
  4. «Мала месца» (2:49)
  5. «Хто ты» (4:04)
  6. «Стомлены» (4:23)
  7. «Дзёньнікі» (4:13)
  8. «Талісман» (2:51)
  9. «Мы зробім усё» (3:02)
  10. «Блізкія» (4:47)
  11. «Мэханіка» (3:44)
  12. Зыход (Outro; 0:48)

Кампазіцыі:

  1. «Як ёсьць» (3:56)
  2. «Так і трэба» (3:39)
  3. «Уцякалі» (4:29)
  4. «Марыць» (3:19)
  5. «Ушчэнт» (4:11)
  6. «Позна» (4:01)
  7. «Дэманы» (3:13)
  8. «Дэльфіны» (3:44)
  9. «Матывацыя» (2:57)

Гісторыя

правіць

У пачатку лістапада 2011 года былыя ўдзельнікі гурта «Моцарт», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са спеваком і аўтарам песняў Уладзімірам Боськам (нар. 24 верасня 1984 года, Маладзечна, Мінская вобласць, Беларуская ССР). Пры канцы лістапада 2011 года гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне» 2012 года, які прайшоў у пачатку снежня 2011 года[5].

27 сакавіка 2012 года «Martin S.» выдаў першы сінгл «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша[6]. У жніўні 2012 года пачаўся запіс першага альбома на студыі «Кляновае дрэва». Большасць песняў альбома запісалі на студыі «Нервы са сталі», дзе яго звядзеннем займаўся Сяргей Кудзеліч[7]. 27 верасня 2012 года выйшла першая «Чырвоная» частка альбому з 3 песняў[8]. 15 кастрычніка выпусцілі другую, «Сінюю» частку альбому з 3 песняў[9]. 27 кастрычніка ў Брэсце гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песнямі на 3-м «Мужчынскім фэсце», які праводзіўся ў клубе Брэсцкага электрамеханічнага завода[10]. 6 лістапада музыкі выдалі трэцюю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песняў[11]. 8 лістапада 2012 года гурт «Martin S.» выдаў першы альбом «Martin S.» з 12 трэкаў праз лэйбл «Вігма»[12].

29 лістапада 2012 года гурт «Martin S.» стаўся пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фестывалю «Такие пряники», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам у мінскім клубе «Центр» [13]. 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпетыцыйны час на працу ў прафесійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ[14]. 6 снежня гурт прадставіў дэбютны альбом «Martin S.» канцэртам у мінскім клубе «Рэпаблік»[15].

3 сакавіка 2013 года гурт выпусціў альбом рэміксаў на 10 песняў першага альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі[16]: прагрэсіўны хаўс, брэйкбіт, клубны хаўс, транс, глітч, біг-біт, трэп, дабстэп, чылаўт, хаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost», Павел Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн», Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ілля Басько (Івэр), Альберт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо). Улетку 2013 года гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расіі (Масква) і Літве (Вільнюс)[17]. 7 кастрычніка 2013 года гурт «Martin S.» выдаў сінгл «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са спявачкай Ксеніяй Жук («Соніка»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песню «Хуткія» прадставілі ў мінскім клубе «Графіці»[18].

12 лютага 2014 года выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песняў, якія запісалі на студыі «Форз» (fOrZ; гукарэжысэр Зміцер Гладко). 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клубе «Піраты»[19]. 1 красавіка 2014 года «Martin S.» выдаў сінгл «Пампея»[20]. 25 мая 2014 года гурт выпусціў відэакліп на песню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[21]. 25 чэрвеня 2014 года гурт упершыню выступіў на 14-м фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна»[22]. У ліпені 2014 года гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». 28 лістапада 2014 года гурт выдаў сінгл «Як ёсць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраванняў[23].

Пры канцы студзеня 2015 года ў гурце засталіся 2 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімір Боська і Ілля Басько, і дадаліся 4 новыя: скрыпач Яўген Шэлепень, бас-гітарыстка Маргарыта Мядзвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і ударнік Гера Ступакоў[24]. 1 чэрвеня 2015 года гурт абвясціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў[25]. 5 чэрвеня 2015 года гурт «Martin S.» выдаў сінгл «Ушчэнт»[26]. 5 кастрычніка 2015 года выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзентацыя альбома ў мінскім клубе «Рэпаблік»[27].

Дыскаграфія

правіць

Крыніцы

правіць
  1. 27 жніўня ў Віцебску — фестываль і кірмаш «Барадулінкі». Газета «Наша ніва (1991)» (24 жніўня 2016). Праверана 6 сакавіка 2017.
  2. «Моцарт», музычны гурт (Мінск). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (30 лістапада 2015). Праверана 6 сакавіка 2017.
  3. «Марцін С.». «Тузін гітоў» (10 лютага 2016). Праверана 6 сакавіка 2017.
  4. А хто там ідзе? Вынікі 2012 году . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
  5. Вячаслаў Радзівонаў. Альбом па частках ад гурта «Марцін С.». Партал «Ультра-музыка» (12 верасня 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  6. а б «Мала месца» для «Марцін С.». Кампанія «Будзьма беларусамі!» (27 сакавіка 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  7. Сяргей Будкін. «Марцін С.»: калектыўнае свядомае (14 лістапада 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  8. Вячаслаў Радзівонаў. «Марцін С.» прэзентаваў «чырвоную» частку альбому (27 верасня 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  9. Вячаслаў Радзівонаў. Стоадсоткавая восень у другой частцы альбому «Марцін С.». Партал «Ультра-музыка» (15 кастрычніка 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  10. Альтэрнатыўная мужчынская музыка ў Берасці. Generation.by (29 кастрычніка 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  11. а б Вячаслаў Радзівонаў. «Марцін С.» завяршылі «каляровую трылогію». Партал «Ультра-музыка» (6 лістапада 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  12. Бясплатны канцэрт «Марцін С.». Generation.by (8 лістапада 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  13. Гурт «Марцін С.» стаў пераможцам штогадовага фестывалю «Такие пряники». Партал «Ультра-музыка» (30 лістапада 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  14. Гурт «Марцін С.». Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (4 снежня 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  15. Аляксандра Дорская. Канцэрт «Марцін С.»: маладосць і радасць. Кампанія «Будзьма беларусамі!» (7 сьнежня 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  16. а б Альбом рэміксаў ад «Марцін С.». Experty.by (4 сакавіка 2013). Праверана 6 сакавіка 2017.
  17. Незабыўны трэк ад «Марцін С.». Партал «Тузін гітоў» (4 сакавіка 2014). Праверана 6 сакавіка 2017.
  18. а б Вячаслаў Радзівонаў. «Марцін С.» і «Соніка» запісалі драму, якая раздзірае жыццё. Партал «Ультра-музыка» (7 кастрычніка 2012). Праверана 6 сакавіка 2017.
  19. а б «Марцін С.» прадставілі міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі». Партал «Тузін гітоў» (12 лютага 2014). Праверана 6 сакавіка 2017.
  20. а б «Івэр» і «Марцін С.» прадставілі сумесны сынгл. Партал «Тузін гітоў» (1 красавіка 2014). Праверана 6 сакавіка 2017.
  21. «Івэр» і «Марцін С.»: «Мы арыентаваліся на Кубрыка і Таркоўскага». Партал «Тузін гітоў» (26 мая 2014). Праверана 6 сакавіка 2017.
  22. «Марцін С.». «Раз на раз» (ужывую ў Маладзечна). «Марцін С.» (19 студзеня 2015). Праверана 6 сакавіка 2017.
  23. а б Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл ад «Марцін С.», запісаны за народныя грошы. Еўрарадыё (28 лістапада 2014). Праверана 6 сакавіка 2017.
  24. Кацярына Лясун. «Марцін С.»: «Сваіх фанатаў мы робім сябрамі» // Чырвоная зьмена. — 29 студзеня 2015. — № 2 (15761). — С. 7.
  25. Павел Аксіновіч. «Марцін С.» прадставіў свой новы альбом у клубе «Рэпаблік». Газета «Новы час» (29 кастрычніка 2016). Праверана 6 сакавіка 2017.
  26. а б «Марцін С.» абвесьціў, што акцыя «Альбом альбо сьмерць» прайшла пасьпяхова. «Тузін гітоў» (5 чэрвеня 2015). Праверана 6 сакавіка 2017.
  27. а б «Марцін С.» запісаў посткрызісны альбом, які праспансавалі слухачы. «Тузін гітоў» (7 кастрычніка 2015). Праверана 6 сакавіка 2017.
  28. Будкін, Сяргей. S – значыць стараннасьць (Martin S.- Martin S., інтэрнэт-рэліз, 2012) . Будзьма беларусамі! (26 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 3 сакавіка 2020.

Спасылкі

правіць