Мудранка

(Пасля перасылкі з Paris (род раслін))

Мудранка[3] (Páris) — род аднадольных раслін сямейства Melanthiaceae.

Мудранка

Мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paris L.

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  49669
EOL  31851
GRIN  g:8900
IPNI  24614-1

Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) у прыродзе, як правіла, прадстаўлена паліплоіднымі формамі з трыма, чатырма ці пяццю наборамі храмасом. У сувязі з утварэннем незбалансаваных гамет пры меёзе, палавое размнажэнне мае адносна малое значэнне. Гэты від прадстаўляе сабой важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі.

Прадстаўнікі роду доўгі час захоўвалі сусветны рэкорд па памеры геному сярод раслін — 132,50 пг[4].

Батанічнае апісанне правіць

 
Мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) — тыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Мнагалетнік вышынёй да 40 см з паўзучым карэнішчам.

Лістаразмяшчэнне мутоўчатае. У адрозненне ад большасці аднадольных, жылкаванне ліста ў мудранкі сеткаватае.

Зялёная кветка складаецца з чатырох чашалісцікаў, чатырох пялёсткаў (часам тых і іншых разам бывае 4-6), васьмі тычынак і 4-5-гнездавай завязі, якая ператвараецца ў чорную ягаду. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Формула кветкі:  [5].

Сустракаюцца асобнікі з пяццю лістамі і пяцерным лікам частак кветкі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Від мудранка чатырохлістая (Paris quadrifolia) расце ў цяністых лясах усёй Цэнтральнай Еўропы і лясах умеранага пояса Азіі да Камчаткі. На Каўказе расце Paris incompleta, у Гімалаях — Paris polyphylla з васьмю — дзесяццю лістамі пад кветкай і 4-5-дольнымі кветкамі.

 
Карэнішча мудранкі чатырохліставай. З кнігі І. Вармінга Om Skudbygning, Overvintring og Foryngelse, 1884

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Мудранка чатырохлістая — важны мадэльны аб’ект папуляцыйнай генетыкі. Расліна вельмі атрутная[6], але сушаныя ягады і лісце ўжываюцца ў народнай медыцыне.

Батанічная класіфікацыя правіць

Віды правіць

Па дадзеных The Plant List на 2013 год[7], у склад роду ўваходзяць 27 відаў:

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Открыт самый большой в мире геном ядерной клетки — ЮГА.ру
  5. Барабанов, Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 364. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  6. Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
  7. Species in Paris (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (18 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 19 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Кнорринг, О. Э. Род 294. Вороний глаз — Paris L. // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — Л. : Изд-во АН СССР, 1935. — Т. 4 / ред. тома В. Л. Комаров. — С. 469—473. — 760, XXX с. — 5175 экз.

Спасылкі правіць