XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
XII Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́р — культурна-масавае мерапрыемства, якое адбывалася з 1 да 3 чэрвеня 2018 года ў беларускім Гродне.[1] У ім узялі ўдзел каля двух тысяч чалавек, якія прадставілі 40 нацыянальнасцяў.[2] Фестываль наведалі больш за 120 тысяч гасцей і гледачоў, таксама замежных, чаму паспрыяў бязвізавы рэжым з краінамі ЕС.[3]
XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур | |
---|---|
Дата(ы) | 1—2 чэрвеня |
Месца(ы) правядзення | Гродна |
Жанр(ы) | Народная музыка |
Адкрыццё і мерапрыемствы
правіцьФестываль -- фінальная частка мерапрыемстваў; лаўрэаты-ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю вылучаліся цягам года на абласных аглядах.[4][5]
Да афіцыйнага адкрыцця фестывалю адбылася ўрачыстая прэзентацыя помніка Давыду Гарадзенскаму каля Новага замку.[6] Пачаўся фестываль шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе адбылася цырымонія адкрыцця. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей.[7] Адкрыццё фестывалю прадугледжвала канцэрт зорак беларускай эстрады і нумары нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў. Кульмінацыяй стала 3D-mapping-show і феерверк.[8]
У рамках Фестывалю адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.[9]
Падчас фестывалю адбыліся такія падзеі, як пасадка новых дрэў на Алеі сяброўства ў Каложскім парку, канцэрт арганнай музыкі ў Лютэранскай кірсе, паказ міжнацыянальных кінастужак на пляцоўцы кінатэатра «Красная зорка» пад адкрытым небам, футбольны матч паміж камандай старшыні Гродзенскага гарвыканкама і камандай прадстаўнікоў дыпламатычных місій, міжнародная літаратурная вечарына, выставы «Музей пад адкрытым небам» і «Вокны Фэсту».
У межах фестывалю адбыліся канцэрты ансамбляў «Песняры», «Белыя росы», «Банд’Эрос », кавер-гурта «TENИ», фальклорнага калектыву «Rozsutec» (Славацкая Рэспубліка), Ірыны Дарафеевай і іншых выканаўцаў.[10] На працягу ўсяго фестывалю на тэрыторыі Старога горада працавалі народныя майстры і рамеснікі.
Прэзентацыя нацыянальных падворкаў
правіць2 чэрвеня адбыліся культурныя мерапрыемствы на размешчаных уздоўж вуліц Замкавай, Савецкай, Ажэшка, плошчы Леніна і парку Жылібера 19 нацыянальных падворках дыяспар Беларусі:
- яўрэйскі падворак;
- кітайска-карэйскі падворак;
- літоўска-латышска-эстонскі падворак;
- малдаўскі падворак;
- армянскі падворак;
- шматнацыянальны падворак (арабы, афганцы, індзійцы, іранцы, палестынцы, тамілы, туркмены, узбекі, цыганы);
- украінскі падворак;
- рускі падворак;
- казахскі падворак;
- азербайджанскі падворак;
- дагестанскі падворак;
- падворак «Шматгалоссе»;
- шматнацыянальны падворак (амерыканцы, англічане, балгары, іспанцы, італьянцы, лацінаамерыканцы, немцы);
- чувашска-мардвінскі падворак;
- грэчаскі падворак;
- грузінскі падворак;
- беларускі падворак;
- татарска-башкірскі падворак;
- польскі падворак.
Аўгустоўскі канал
правіць3 чэрвеня ўрачыстасці з нагоды фестывалю адбыліся на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, каля шлюза Дамброўка . Мелі месца спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе з перашкодамі, фестывальна-святочная прэзентацыя харэаграфічных гуртоў Гродзеншчыны і канцэрт мастацкіх калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Гродзенскага раёна. Працавалі выстаўкі майстроў-рамеснікаў, майстар-класы, гульнёвыя пляцоўкі, літаратурны падворак.
Зноскі
- ↑ Праграма мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне(недаступная спасылка). Гродзенская праўда. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2018. Праверана 7 мая 2018.
- ↑ У Гродне пройдзе XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур . БелТА (1 чэрвеня 2018). Праверана 1 чэрвеня 2018.
- ↑ Новости Гродно. Открытие фестиваля национальных культур. 01.06.2018 на YouTube
- ↑ XII абласны фестываль нацыянальных культур(недаступная спасылка). Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2018. Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ 25 лістапада ў Лідзе адбыўся адборачны абласны тур XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур(недаступная спасылка). Лiдскi раённы выканаўчы камітэт (17 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Праграма мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна(недаступная спасылка). Слонімскі Веснік. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
- ↑ XII Фестываль нацыянальных культур: праграма мерапрыемстваў . Звязда (25 мая 2018). Праверана 26 мая 2018.
- ↑ XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур . Hrodna Life. Праверана 26 мая 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Да XII Фестывалю нацыянальных культур у Гродна . Министерство информации Республики Беларусь. Праверана 1 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ В Гродно продолжается XII Республиканский фестиваль национальных культур (руск.). Белтелерадиокомпания (2 чэрвеня 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
- Рэпартаж аб фестывалі на БТ на YouTube
- Рэпартаж аб фестывалі на АНТ на YouTube
- Праграма мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна(недаступная спасылка)