Іван Сямёнавіч Жарыкаў

(Пасля перасылкі з Іван Жарыкаў)

Іван Сямёнавіч Жа́рыкаў[1] (15 верасня 1921, вёска Хацілавічы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць3 ліпеня 2003) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1976), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Іван Сямёнавіч Жарыкаў
Дата нараджэння 15 верасня 1921(1921-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2003(2003-07-03) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці ветэрынар
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Хацілавічы (зараз у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы ў вёсцы Сакольнічы і ў 1937 годзе восьмы клас сярэдняй школы ў Крычаве[2]. Паступіў у Чэрыкаўскі ветэрынарны тэхнікум, які скончыў у 1941 годзе і працаваў памочнікам ветэрынарнага ўрача Крычаўскага райздраўаддзела[2]. Быў прызваны ў Чырвоную Армію ў ліпені 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах[2]. У 1946—1948 гг. праходзіў навучанне ў Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Савецкай Арміі. Скончыў ветэрынарны факультэт Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі ў 1951 годзе. З 1951 па 1953 год выкладаў спецыяльныя дысцыпліны ў ветэрынарна-заатэхнічным тэхнікуме ў горадзе Клімавічы. У 1953—1957 гг. займаў пасаду інструктара сельскагаспадарчага аддзела ў апараце ЦК КПБ. У 1957—1991 гг. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (у 1957—1960 гг. вучоны сакратар, 1960—1962 гг. аспірант). У 1962 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук. З 1962 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, займаў пасады малодшага, старэйшага навуковага супрацоўніка, з 15 мая 1962 года — старэйшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Паразіталогія», з 1965 года — загадчыка аддзелам радыебіялогіі[2]. З 1966 года І. С. Жарыкаў на пасадзе начальніка Галоўнага ўпраўлення па падрыхтоўцы кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2]. У сакавіку 1968 прызначаны дырэктарам Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, якую займаў да 30 чэрвеня 1988 года. Да 2000 года года ўваходзіў у склад вучонага савета інстытута па абароне дысертацый[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

М. С. Жарыкаву належаць навуковыя працы па асновах прафілактыкі паразітозаў сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванню гною з выкарыстаннем радыебіялагічных метадаў і інш. З’яўляўся навуковым кіраўніком праблемы «Разработать и вне­дрить новые эффективные меры и средства борьбы с ин-фекционными, инвазионными и незаразными болезнями животных»[2].

Аўтар 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 8 вынаходніцтваў і 4 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Сярод апублікаванага:

  • Фасциолез сель­скохозяйственных животных и борьба с ним. — 1962.;
  • Биологические основы борьбы с трематодозами животных. — Мн., 1977.;
  • Гельминтозы жвачных животных. — Мн., 1977. (разам з Ю. Р. Ягоравым);
  • Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах / И. С. Жариков, Р. Г. Баширов, В. А. Хацкевич; ред. И. С. Жариков — Мн.: Ураджай, 1978.;
  • Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. — Мн. 1981. (у сааўтарстве);
  • Биологически активные вещества и растения в профилактике паразитов / И. С. Жариков, М. В. Якубовский, С. С. Липницкий. — Мн.: [б. в.], 1986. — 136 с.

Пад кіраўніцтвам І. С. Жарыкава падрыхаваны 10 кандыдатаў навук[2].

Праводзіў значную грамадскую дзейнасць. Абіраўся дэпутатам Мінскага раённага і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў, членам Мінскага раённага і Мінскага абласнога камітэтаў КПБ. Быў членам секцыі гельмінталогіі Аддзялення ветэрынарыі УАСГНІЛ, міжведамаснага савета па сельскай гаспадарцы пры Савеце міністраў БССР, старшынёй праблемнага савета па каардынацыі навукова-даследчай работы па ветэрынарыі ў БССР, членам вучонага савета секцыі «Природная очаговость болезней» Акадэміі навук СССР, ветэрынарнай секцыі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, старшынёй прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі таварыства «Веды», членам праўлення рэспубліканскай арганізацыі таварыства «Веды»[2].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць