Іван Міхайлавіч Паўловіч

Іван Міхайлавіч Паўловіч (7 сакавіка 1896, в. Старое Сяло, Мсціслаўскі раён — 19 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Іван Міхайлавіч Паўловіч
Дата нараджэння 24 лютага (7 сакавіка) 1896(1896-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1944(1944-07-19) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя  —
з 1915
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191944
Званне
Палкоўнік
Часць 399-я стралковая дывізія 2-га фарміравання
48-я армія
1-ы Беларускі фронт
Бітвы/войны Грамадзянская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

БіяграфіяПравіць

У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1919 г.. Удзельнік Грамадзянскай вайны, потым у пагранічных войсках на Далёкім Усходзе. Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС у 1928 г., Школу ўдасканалення камсаставу НКУС у 1938 г.. З 1943 г. на Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Намеснік камандзіра стралковай дывізіі палкоўнік Паўловіч Іван Міхайлавіч вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 24.06.1944 г. падняў батальён на прарыў варожай абароны на рацэ Друць каля горада Рагачоў і захапіў траншэі праціўніка, 29.06.1944 г. арганізаваў фарсіраванне ракі Бярэзіна, у ліку першых уварваўся ў Бабруйск; 19.07.1944 г. на паўднёвазаходнім напрамку ад Брэста ўзначаліў полк, які адбіў атаку 60 варожых танкаў. Загінуў у гэтым баі.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 6 красавіка 1945 г. пасмяротна прысвоіў Паўловічу Івану Міхайлавічу званне Героя Савецкага Саюза.

ПамяцьПравіць

У гонар І. М. Паўловіча названы вуліцы ў гарадах Мсціслаў і Хабараўск.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Паўловіч Іван Міхайлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл./ Беларус. Сав. Энцыкл. — Мн., 1990. — С. 490.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 207.
  • Павлович И. М. // Герои Советского Союза: Краткий биографич. словарь в 2-х т. Т. 1. — М., 1987. — С. 223.

СпасылкіПравіць

Іван Міхайлавіч Паўловіч на сайце «Героі краіны»(Праверана 23 красавіка 2010)