Іван Ягоравіч Шаўроў
Іван Ягоравіч Шаўроў (нар. 27 сакавіка 1916, в. Шабуні, Віцебская губерня — 25 красавіка 1992, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1944). Выбіраўся членам ЦК КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Іван Ягоравіч Шаўроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (27) сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1992 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | генерал арміі |
Камандаваў | Ленінградская вайсковая акруга і Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Бабініцкай сярэдняй школе. Скончыў Ваенную акадэмію матарызацыі і механізацыі Чырвонай Арміі (1941), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1948), Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба (1968). У Чырвонай Арміі з 1935 г.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах, начальнік штаба танкавага батальёна, намеснік начальніка і начальнік штаба брыгады, начальнік аддзела штаба ўпраўлення камандуючага бранятанкавых і механізаваных войск фронту і танкавай арміі, начальнік штаба корпуса. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Крыма, Прыбалтыкі.
Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі. З 1963 года — першы намеснік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1973 года — начальнік Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Доўгі час працаваў у апараце Галоўнакамандуючага Аб’яднанымі Узброенымі Сіламі дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора.
Узнагароды
правіцьЛітаратура
правіць- Васильев, В. Генерал из народа / В. Васильев // Советская Белоруссия. — 2010. — 4 марта. — С. II.
- Дарожны, С. Генерал Арміі / С. Дарожны // Ленінская праўда (Віцебск). — 1980. — 3 ліп. — С. 2.
- Шаўроў Іван Ягоравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 699.