Ілля Рыгоравіч Старынаў

Ілля Рыгоравіч Старынаў (руск.: Илья Григорьевич Старинов; 2 жніўня 190018 лістапада 2000) — палкоўнік СА, дыверсант-разведчык, удзельнік некалькіх ваенных канфліктаў, выкладчык і кандыдат тэхнічных навук.

Ілля Рыгоравіч Старынаў
Дата нараджэння 20 ліпеня (2 жніўня) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 2000(2000-11-18) (100 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, Савецкая армія, інжынерныя войскі, Чыгуначныя войскі і Спецпрызн
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Мужнасці ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Дружбы народаў медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» медаль «За абарону Масквы» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» POL Medal Za Wolność Naszą i Waszą BAR.svg Commemorative Medal of the Partisans of 1941
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі Заслужаны работнік МУС
Order of the Red Star

Ваенная кар’ераПравіць

У чэрвені 1918 года прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у 20-м палку 3-й стралковай дывізіі, у складзе якой ваяваў на паўднёвым фронце грамадзянскай вайны ў Расіі. Трапіў ў палон, але ўцёк і выйшаў да сваіх. Потым быў паранены ў нагу і накіраваны ў шпіталь. Пасля ранення быў залічаны ў 27-ю сапёрную роту 9-га інжынернага батальёна. Удзельнічаў у баявых аперацыях у Крыме і на Паўночным Каўказе.

Пачынаючы з верасня 1922 года знаходзіўся на пасадах начальніка падрыўной каманды і камандзіра роты 4-го чыгуначнага палка ў Кіеве. Адначасова займаўся падрыхтоўкай ваенных падрыўнікоў і дыверсантаў, прымаў удзел у будаўніцтве чыгункі ОршаЛепель.

У снежні 1930 года прызначаны кіраўніком 4-га аддзела штаба УВА. Працягваў навучэнне дыверсантаў для РСЧА. Таксама праводзіў мерапрыемтсвы па падрыхтоўцы да магчымай партызанскай вайны. У сакавіку 1933 года пераведзены ў Маскву. Тут стаў супрацоўнікам аддзела ГРУ ГШ. Некаторы час пасля прызначаны намескнікам ваеннага каменданта станцыі Ленінград-Маскоўская.

У 1936—1937 гадах знаходзіўся ў складзе савецкіх сіл у Іспаніі. Прайшоў шлях ад саветніка дыверсійнай групы да саветніка 14-га партызанскага корпуса.

З вяртаннем на радзіму заняў пасаду начальніка Цэнтральнага навукова-выпрабавальнага палігона чыгуначных войскаў. Пасля пачатку савецка-фінскай курыраваў размініраванне Карэльскага пярашэйка. Напярэдадні Вялікай Айчыннай — начальнік аддзела мініравання і загарод галоўнага ваенна-інжынернага ўпраўлення Чырвонай Арміі, а ў яе першыя дні — начальнік аператыўнай групы загарод на Заходнім фронце. Да сакавіка 1942 года, змяніўшы яшчэ некалькі пасад, даслужыўся да камандзіра 5-й асобнай інжынернай брыгады спецпрызначэння. У жніўні ўзначаліў Вышэйшую аператыўную школу асобага прызначэння Цэнтральнага штаба партызанскага руху.

У наступным быў памочнікам начальніка штаба па дыверсіях, членам Ваеннага савета Паўночна-Заходняга фронту, намеснікам начальнікаў Украінскага і Польскага штабоў партызанскага руху па дыверсіях, начальнікам штаба савецкай місіі ў Югаславіі, начальнікам аператыўна-інжынернай групы па размініраванні аўтамабільных дарог і чыгунак. У лістападзе 1945 года прызначаны намеснікам начальніка 20-га ўпраўлення чыгуначных войскаў Савецкай Арміі ў Львове.

У студзені 1956 года сышоў у адстаўку.

АдукацыяПравіць

З верасня 1921 года па верасень 1922 года вучыўся ў Варонежскай школе ваенна-чыгуначных тэхнікаў, з восені 1923 года па восень 1924 года — у Ленінградскай школе ваенна-чыгуначных тэхнікаў, з верасня 1933 па май 1935 года — у Ваенна-транспартнай Акадэміі Чырвонай Арміі.

ВыкладаннеПравіць

Яшчэ ў 1930-х гадах, па сумяшчальніцтве з асноўнай дзейнасцю, выкладаў тэхніку загарод на дарогах у Ваенна-транспартным інстытуце. У верасні 1946 года стаў начальнік кафедры тылу Ваеннага інстытута МУС, а ў 1957 годзе — старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута марксізму-ленінізму. Прымаў удзел у напісанні шасці томнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 года выкладаў тактыку дыверсій на Курсах удасканалення афіцэрскага складу. У 1984 годзе прысвоена званне прафесара. Да 1987 года выкладаў у навучальных установах КДБ.

КрыніцыПравіць