Іозеф Менгеле
Іозеф Менгеле (ням.: Josef Mengele; 16 сакавіка 1911, Гюнцбург, Баварыя — 7 лютага 1979, Бертыёга, штат Сан-Паўлу, Бразілія) — нямецкі ўрач, які праводзіў вопыты на вязнях лагера Асвенцым падчас Другой сусветнай вайны. Доктар Менгеле асабіста займаўся адборам вязняў, якія прыбывалі ў лагер. Пасля вайны ўцёк з Германіі ў Лацінскую Амерыку, баючыся пераследу. Спробы знайсці Менгеле, каб аддаць яго пад суд, не ўвянчаліся поспехам, хоць, па сцвярджэннях Рафі Эйтана і яшчэ аднаго з ветэранаў «Масада» Алекса Мелера, яны высачылі Менгеле ў Буэнас-Айрэсе падчас правядзення аперацыі па выкраданні Адольфа Эйхмана, але захопліваць яго адначасова з Эйхманам або адразу ж пасля захопу апошняга было занадта рызыкоўна. Памёр у Бразіліі.
Іозеф Менгеле | |
---|---|
Josef Mengele | |
![]() Фота з аргенцінскіх дакументаў Менгеле, 1956 год | |
Род дзейнасці | антраполаг, ваенны ўрач, ваенны злачынец, палітык, урач-пісьменнік |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1979[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Карл Менгеле[d] |
Маці | Вальбурга Гапфаўе[d] |
Жонка |
Ірэна Шэнбайн Марта Менгеле |
Дзеці | Рольф Менгеле |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Значную частку працы Менгеле складалі вопыты над вязнямі, уключаючы анатаміраванне жывых немаўлят; кастрацыя хлопчыкаў і мужчын без выкарыстання анестэтыкаў; падвяргаў жанчын ударам току высокага напружання з мэтай тэставання іх вынослівасці. Аднойчы ён нават стэрылізаваў групу польскіх манашак пры дапамозе рэнтгенаўскага выпраменьвання[7].
За 21 месяц сваёй працы ў Асвенцыме зарабіў рэпутацыю аднаго з самых небяспечных нацыстаў, атрымаў мянушку «Анёл Смерці». Асабіста сустракаў цягнікі з вязнямі, якія прыязджалі ў лагер, і сам вырашаў, каму з іх трэба будзе працаваць у лагеры, хто пойдзе на яго вопыты, а хто адразу ж адправіцца ў газавую камеру.
Асаблівую цікавасць доктара Менгеле выклікалі блізняты. У 1943 годзе Менгеле выбіраў двайнят з агульнай колькасці, якія прыбывалі ў лагер і пасяляў іх у спецыяльных бараках. З 3 тысяч двайнят выжылі толькі 300. Сярод яго эксперыментаў былі спробы змяніць колер вачэй дзіцяці ўпырскваннем розных хімікатаў у вочы, ампутацыі органаў, спробы пашыць разам блізнят і інш. Людзі, тыя, што засталіся ў жывых пасля гэтых вопытаў, забіваліся. Менгеле таксама выяўляў цікавасць да фізіялагічных анамалій, у прыватнасці да карлікаў. Праводзіў эксперыменты над сям'ёй Овіц - яўрэйскіх музыкантаў-ліліпутаў з Румыніі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118783262 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Josef Mengele // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118783262 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Black E. The Horrifying American Roots of Nazi Eugenics — Columbian College of Arts and Sciences, 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ Dr. Josef Mengele, ruthless Nazi concentration camp doctor — The Crime Library on truTV.com (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 1 мая 2012.