Ірына Фларыянаўна Ждановіч

актрыса
(Пасля перасылкі з Ірына Ждановіч)

Ірына Фларыянаўна Ждановіч (14 верасня (27 верасня) 1906, Мінск — 3 снежня 1994, Мінск) — беларуская актрыса, педагог; прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатр імя Я. Купалы сярэдзіны 20 стагоддзя. Народная артыстка БССР (1940).

Ірына Фларыянаўна Ждановіч
А. Б. Забораў. Партрэт артысткі Ждановіч. Музей Беларускага Палесся
А. Б. Забораў. Партрэт артысткі Ждановіч. Музей Беларускага Палесся
Дата нараджэння 14 верасня 1906(1906-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1994(1994-12-03) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Фларыян Паўлавіч Ждановіч
Муж Барыс Віктаравіч Платонаў
Прафесія акцёрка
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася 14 (27) верасня 1906 года ў Мінску. Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ, пазней БДТ-1) — Ф. П. Ждановіча, які прывёў яе спачатку на сцэну Першага беларускага таварыства драмы і камедыі.

З 1920 года працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1962—1969 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жонка Б. Платонава, народнага артыста Беларусі, драматычнага артыста Купалаўскага тэатра.

У 11-гадовым узросце І. Ждановіч сыграла хлопчыка ў пастаноўцы Ф. Ждановіча «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, а ў 14 гадоў была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра, на практыцы вучылася прафесіі акцёра. У першыя гады працы ў тэатры сыграла шмат роляў хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930—1940-я гады ад роляў травесці І. Ждановіч перайшла да выканання драматычных роляў. Месца асноўнай драматычнай гераіняй у калектыве тэатра, І. Ждановіч прынесла роля Марылькі з «Бацькаўшчыны» К. Чорнага, у якой актрыса выявіла свой тэмперамент, па-майстарску, унутрана апраўдана паказала станаўленне свядомасці гераіні. Выдатнай работай актрысы была афінагенаўская Машачка з аднайменнай п’есы. Значнае месца ў творчасці актрысы заняла роля Ані з п’есы А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў», гэтая эпізадычная роля, якая ў спектаклях іншых тэатраў глядзелася як прахадная, у выкананні І. Ждановіч стала адной з самых яркіх у спектаклі.

Рэпертуар І. Ждановіч быў разнастайны, яна выконвала ролі сваіх сучасніц, раскрывала духоўны свет гераінь А. Астроўскага, У. Шэкспіра, Г. Ібсена, Лопэ дэ Вэгі. Ужо будучы вядучай актрысай тэатра І. Ждановіч сыграла ролю шэкспіраўскай Джульеты, спектакль «Рамеа і Джульета» стаў значнай падзеяй тагачаснага культурнага жыцця Беларусі. Асобнае месца ў творчасці І. Ждановіч занялі горкаўскія вобразы. У п’есе М. Горкага «Апошнія» яна сыграла адну з лепшых сваіх роляў — Веру Каламійцаву, гэтая роля стала трыумфам актрысы, вывела яе на ўсесаюзную сцэну. Пасля «Апошніх» з горкаўскай драматургіі яна выканала ролю Соф’і ў псіхалагічнай драме «Зыкавы». З вобразаў, створаных актрысай на купалаўскай сцэне, нельга не назваць Цётку з «Шчасця паэта» В. Віткі, Нору з аднайменнай п’есы Г. Ібсена, Ганну Карэніну з аднайменнай п’есы паводле Л. Талстога і інш.

І. Ф. Ждановіч праявіла здольнасці і ў рэжысёрскай працы. Першым спектаклем, які яна паставіла на купалаўскай сцэне, быў спектакль-казка «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча, у якім І. Ждановіч-рэжысёр вырашала вечную тэму барацьбы дабра са злом. Ставіла яна «Таню» А. Арбузава і «Праз дваццаць год» М. Святлова.

Памерла 3 снежня 1994 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Жданович Ирина Флориановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Бутаков А. Искусство жизненной правды. — Мн., 1957. (руск.)
  • Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Ждано́віч Ірына Фларыянаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 306. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / пад агульнай рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн., 2002. Т. 1. — С. 406—407.
  • Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мн., 1985. Т. 2. — С. 431—432.
  • Ірына Ждановіч (1906—1994) // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. / уклад., рэд. тэкстаў, уступныя артыкулы і камент. А. В. Сабалеўскага. Выд. 2-е, пашыранае і ўдакладненае. — Мн., 1998. Т. 2. — С. 548—561.
  • Календарыюм // «Czasopis», № 12/2004;
  • Кузняцова К. Ірына Ждановіч. — Мн., 1970;
  • Мастацтва савецкай Беларусі. Зб. артыкулаў. — Мн., 1955. — С. 371—378;
  • Рамановіч Я. Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Майстры Беларускай сцэны. — Мн., 1960. — С. 79—83.

Спасылкі правіць