Селішча (возера)

возера ў Беларусі

Се́лішчавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 10 км на захад ад Ушачаў, каля вёсак Селішча і Рыбакі.

Селішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148,8 м
Даўжыня 1,73 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,52 км²
Аб’ём 0,00256 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,28 км
Найбольшая глыбіня 14 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,285 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 76,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Селішча (Беларусь)
Селішча
Селішча
Селішча (Віцебская вобласць)
Селішча
Селішча
Map

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Селішча складае 0,52 км². Найбольшая глыбіня возера — 14 м. Даўжыня возера — 1,73 км, найбольшая шырыня — 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,28 км. Аб'ём вады ў возеры складае 2,56 млн м³, плошча вадазбору возера — 76,8 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—8 м. На паўднёвым захадзе і поўначы вышыня схілаў складае 14—19 м. На ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам, на захадзе і поўначы ў ніжняй частцы — пад хмызняком; у верхняй частцы пад выганам схілы разараныя.

Берагі возера нізкія, на захадзе і поўдні берагі забалочаныя, тарфяністыя. Мелкаводная зона вузкая. У глыбакаводнай зоне адзначаныя тры ўпадзіны, глыбіня якіх складае 7,7, 14 і 11,5 м адпаведна. Каля паўднёвага берага возера мае востраў плошчай 0,2 га (0,002 км²). Дно вадаёма да глыбіні 1,5 м пясчанае, на большых глыбінях дно высланае глеем.

Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае 4—30 м, пашыраная да глыбіні 2,5 м. Падводная расліннасць пашыраная ў возеры да глыбіні 4,4 м. Праз возера працякае рака Альзініца (упадае пад назвай Баярская).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, язь, лінь, карась і іншыя рыбы.

Літаратура правіць