Ян Клеменс Браніцкі

(1689—1771) кашталян кракаўскі, гетман вялікі каронны

Ян Клеменс Браніцкі (21 верасня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (17241728), генерал артылерыі кароннай (17281735), гетман польны (17351752) і вялікі каронны1752), адначасова кракаўскі ваявода (17461762) і кашталян1762).

Ян Клеменс Браніцкі
Jan Klemens Branicki
Ян Клеменс Браніцкі. Партрэт пэндзля Аўгустына Мірыса
Ян Клеменс Браніцкі. Партрэт пэндзля Аўгустына Мірыса
Герб «Грыф»
Герб «Грыф»
Гетман вялікі каронны
1752 — 1771
Папярэднік Юзаф Патоцкі
Пераемнік Вацлаў Пётр Жавускі
Кашталян кракаўскі
1762 — 1771
Папярэднік Станіслаў Панятоўскі
Пераемнік Ежы Аўгуст Мнішак
Нараджэнне 21 верасня 1689(1689-09-21)[1][2]
Смерць 9 кастрычніка 1771(1771-10-09)[1][4][…] (82 гады)
Месца пахавання
Род Браніцкія
Бацька Стэфан Мікалай Браніцкі
Маці Кацярына Схаластыка з Сапегаў[d]
Жонка Кацярына Барбара з Радзівілаў[d][5], Ізабела з Панятоўскіх і Барбара з Шэмбакаў[d]
Дзеці няма
Дзейнасць дыпламат, ваенны, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Клеменс Браніцкі — адзін з найбольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае1719), Кросненскае1720), Масціцкае1744) і Златарыйскае1750) староствы.

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляшскага, і Кацярыны Схаластыкі з Сапегаў. Другое імя Клеменс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімір.

 
Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосці служыў у французскім войску. Па вяртанні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла і ажаніўся з ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абранне на сталец Аўгуста Саксонскага.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала план дзяржаўных рэформ, імкнулася перацягнуць Яна Клеменса Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 годзе яна зладзіла шлюб Браніцкага з Ізабеляй Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганні «Фаміліі» не далі плёну.

Быў платным агентам французскага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (17561763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па смерці Аўгуста Саксонскага ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Венгрыю, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўлення ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфедэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляшскі Версаль»). У 1745 заснаваў у горадзе Вайсковую школу будаўніцтва і інжынерыі.

Зноскі

  1. а б Jan (Johann) Klemens Graf Branicki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Klemens Branicki h. Gryf // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Branicki, Graf von Branice, Ruczcza und Tykocin, Johann Kasimir // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 2. — S. 115.
  5. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

Літаратура правіць

Спасылкі правіць