Адраджэнне (выдавецтва)
«Адраджэ́нне» — беларускае кааператыўна-выдавецкае таварыства, заснаванае ў сакавіку 1922 года ў Менску. Таварыства ставіла перад сабой асветніцкія задачы і мела на мэце выданне мастацкіх твораў і падручнікаў для беларускіх школ.
Адраджэнне | |
---|---|
Тып | Акцыянернае таварыства |
Заснаванне | красавік 1922 |
Скасавана | снежань 1922 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Антон Баліцкі , Сцяпан Некрашэвіч, Язэп Дыла |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі, літаратурна-навуковы веснік «Адраджэнне» |
Гісторыя
правіцьВыдавецтва паўстала па ініцыятыве Акадэмічнага Цэнтра ў складзе: народны камісарыят асветы (5704 паі), Цэнтрабелсаюз (2852 пая), Наркамзем (100 паёў), Народны камісарыят унутраных спраў (25 паёў), Цэнтрабелсельгас (25 паёў), Беларускі Акадэмічны Тэатр (25 паёў) і прыватныя асобы (7 паёў). Пай лічыўся па 10 рублёў золатам. Выдавецтвам было выдадзена 15 кніжных найменняў, адзін нумар часопіса «Адраджэнне»[1]. Кнігарня выдавецтва размяшчалася ў былым гатэлі «Еўропа» на Губернатарскай вуліцы. Кнігі прадаваліся ў Ігумене, Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі і Маскве.
Цэнтральны камітэт КПБ заўважыў у артыкулах часопіса «Адраджэнне» пра адраджэнне беларускай культуры і літаратуры антысавецкі напрамак, і дзеля ўзмацнення кіраўніцтвам выдавецтва «Адраджэнне» ператварылі ў кааператыўна-выдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь», якому планы выдавецкай працы замацоўваліся Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦБ КПБ. План складаўся з трох частак: школьныя падручнікі і навуковая літаратура; палітычная літаратура; мастацкая літаратура[2][3].
Кіраўнікі
правіць- Антон Баліцкі (1891—1937) — старшыня праўлення.
- Сцяпан Некрашэвіч (1883—1937) — заступнік старшыні на правах дырэктара Таварыства.
- Язэп Дыла (1880—1973), Біруля, Валадкевіч — члены праўлення.
Бібліяграфія
правіць- Адраджэньне: літаратурна-навуковы весьнік Інстытута Беларускай Культуры / рэдактар Язэп Лёсік. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — Т. Сшытак 1. — 330 с. — 1 000 экз.
- Багушэвіч, Францішак. Дудка беларуская ; Смык беларускі / прадмова: Максім Гарэцкі. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 92 с. — 3 000 экз.
- Зоркі — Беларуская дзіцячая часопісь. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 52 с. — 1 750 экз.
- Валасковіч С. і Лукашэвіч Т. Зборнік арытмэтычных задач. Ч. І. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 122 с. — 15 000 экз.
- Валасковіч С. і Лукашэвіч Т. Зборнік арытмэтычных задач. Ч. ІІ. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 152 с. — 10 000 экз.
- Валасковіч С. і Лукашэвіч Т. Методыка арытметыкі. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — X, 176 с. — 2 000 экз.
- Кармовыя расьліны «сэрадэля» й «пялюшка» / Народны камісарыят земляробства ССРБ. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 16 с. — 5 000 экз.
- Колас, Якуб. Водгульле : вершы. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 4, 107, ІІІ с. — 3 000 экз.
- Купала, Янка. Спадчына. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 221 с. — 4 000 экз.
- Лёсік, Язэп. Практычная граматыка. Ч.1, Асноўныя правілы беларускага правапісу з практыкаваннямі. — 2-е выданьне пераробленае. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 98 с. — 20 000 экз.
- Лёсік, Язэп. Практычная граматыка. Ч. 2: Кароткі курс этымалогіі і сінтаксу. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 314 с.
- Маладая Беларусь : навукова-літаратурны зборнік. Бюро беларускіх студэнцкіх арганізацый у Маскве. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — Т. Сшытак 1. — 83, 3 л. карт с. — 2 000 экз.
- Некрашэвіч С. Роднае слова : другая пасля лемантара кніга да чытання / пад рэдакцыяй Сьцяпана Некрашэвіча. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 161 с. — 22 000 экз.
- Чарот, Міхась. Босыя на вогнішчы : Паэма з 10-ма малюнкамі і з крытычным нарысам Ў. Ігнатоўскага і артыкулам В. Кнорына / Малюнкі М.Філіповіча. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 48 ст. тэксту + 20 ст. малюнкаў с. — 10 000 экз.
- Янчук, Мікалай. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры : старадаўні перыяд : (курс прачытаны ў Маскоўскім універсітэце) / пад рэдакцыяй Уладзімера Дзяржынскага. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 118 с. — 3 000 экз.
- Ясакар. Пад родным небам : зборнік вершаў. (З году ў год ; Грымоты й цішы ; Зачарованы край). — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — 134 с. — 3 000 экз.
Крыніцы
правіць- ↑ «Адраджэнне»: літаратурна-навуковы веснік Інстытута Беларускай Культуры / рэдактар Язэп Лёсік. — Мінск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне», 1922. — Т. Сшытак 1. — 330 с. — 1 000 экз.
- ↑ Выдавецкая справа. // Полымя : часопіс / рэдакцыя. — Мінск: Савецкая Беларусь, 1922. — № 1. — С. 90—91.
- ↑ Волк, Алексей Арсентьевич. Ракович, Алексей Ильич. Книгоиздательское дело в Белоруссии : исторический очерк. — Минск: БДУ, 1977. — С. 46—47, 269. — 280 с. — 2 400 экз.
Літаратура
правіць- Адраджэньне: літаратурна-навуковы весьнік Інстытута Беларускай Культуры / рэдактар Язэп Лёсік. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1922. — Т. Сшытак 1. — 330 с. — 1 000 экз.
- Адраджэнне. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 134—135.
- Бібліяграфія. Сьпіс кніг надрукаваных В-м «Савецкая Беларусь» . (Менск, пляц Волі, Наркамасьветы). // Сын Беларуса : газэта / рэдактар-выдавец М. Шыла. — Вільня: друкарня Левін і сын, 15 жніўня 1924. — № 27. — С. 4.
- // Вестник Народного комиссариата просвещения ССРБ : часопіс. — Менск: Государственное издательство Белоруссии, 1922. — № 5—6 (июнь/июль). — С. 45—46.
- Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 4 (1917 — 1941). — С. 117—134. — 352 с. — 2 450 экз. — ISBN 5-343-00157-2..
- Ліс, Арсеній. Адраджэнне. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 61—62.
- Луцэвіч, Ів. Выдавецкая справа ў Савецкай Беларусі за 1922 год. // Полымя : часопіс / рэдакцыя. — Менск: Савецкая Беларусь, 1923. — № 2. — С. 86—91.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Купала, Янка. Спадчына — Менск : Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэнне», 1922. — 221 с. «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»