Азярніца (Слонімскі раён)

Слонімскі раён
(Пасля перасылкі з Азярніца, Слонімскі раён)

Азярні́ца[1] (трансліт.: Aziarnica, руск.: Озерница) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, на безымянным прытоку ракі Зальвянка. Адміністрацыйны цэнтр Азярніцкага сельсавета. Насельніцтва 431 чал. (1990). Знаходзіцца за 18 км на захад ад Слоніма, за 1,5 км ад чыгуначнага прыпынку Азярніца (лінія Баранавічы — Ваўкавыск).

Аграгарадок
Азярніца
Азярніца. Свята-Мікалаеўская царква (02).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
3,8 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Аўтамабільны код
4
Азярніца на карце Беларусі ±
Азярніца (Слонімскі раён) (Беларусь)
Азярніца (Слонімскі раён)
Азярніца (Слонімскі раён) (Гродзенская вобласць)
Азярніца (Слонімскі раён)

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Азярніцу датуецца 1478 у ліку «прысёлкаў» маёнтку Дзярэчын, якім валодалі Копачы. У кан. XV — пач. XVI стагоддзяў паселішча знаходзілася ва ўладанні Б. Мілашэвічу, па яго смерці (1509) — вялікіх князёў. 3 1510 маёнткам у Азярніцы валодаў падскарбі земскі Б. Багавіцінавіч. Згодна з дакументам за 1569, паселішча мела статус мястэчка ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні І. Гарнастая. Станам на 1604 тут было 55 двароў і 10 корчмаў

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Азярніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1886 у мястэчку было 39 двароў, царква, сінагога, школа, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Азярніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Азярніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1969 тут было 155 двароў, на 1990 — 187.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1830 — 272 муж., з іх шляхты 2, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 210, жабракоў 1[2]; 1878 — 808 чал. (375 муж. і 422 жан.), у тым ліку 350 іўдзеяў[3]; 1886 — 418 чал.
  • XX стагоддзе: 1969 — 496 чал.; 1990 — 431 чал.[4]

ІнфраструктураПравіць

У Азярніцы працуюць дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, вясковыя клуб і бібліятэка, пошта, АТС, аптэка, крама, комплексна-прыёмны пункт.

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

Прыкладна за 200 м на паўночны захад ад Азярніцы знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, якое адносяць да 1-га тысячагоддзя н. э. Гэтая знакавая мясцовасць трапіла ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  3. Oziernica (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 787.
  4. Валерый Шаблюк. Азярніца //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 70.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць